«Pony Time» («Час поні») — песня, выпушчаная Донам Кавэем і Джонам Беры (удзельнікам ранейшай вакальнай групы Кавэя, «The Rainbows»), а запісаная ў 1960 годзе Кавэем і ягонай групай «The Goodtimers».

«Pony Time»
Сінгл выканаўцы Чабі Чэкер
Бок «А» «Pony Time»
Бок «А» па-беларуску «Час поні»
Бок «Б» «Oh Susannah»
Бок «Б» па-беларуску «О, Сюзанна»
Выпушчаны 1961
Фармат 7'
Запісаны 1961
Жанр рок-н-рол
Лэйбл Cameo-Parkway Records[d]
Аўтар песні Дон Кавэй і Джон Беры
Чабі Чэкер, храналогія сінглаў
«The Hucklebuck»
(1960)
«Pony Time»
(1961)
«Dance The Mess Around»
(1961)

Але ж песня дасягнула найбольшага поспеху, калі яе перазапісаў у 1961 Чабі Чэкер. У ягоным выкананні яна ўзнялася на #1 у Білборд Хот 100 (гэта быў другі такі ягоны поспех пасле песні «The Twist» у 1960 годзе). Так жа сама гэты хіт трапіў на #1 у Білборд РнБ.[1]

Песня спарадзіла новы танец, поні, танцуючы які выканаўцы выглядалі так, быццам яны скакалі на кані. А фраза «Boogety Shoe» («бугі-башмак») з песні была запазычана Беры Мэнам у ягоны хіт «Who Put the Bomp» (1961).

Зноскі

  1. Whitburn, Joel (2004). Top R&B/Hip-Hop Singles: 1942-2004. Record Research. p. 114.