Populus maximowiczii  — від раслін роду таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae). Людзі выкарыстоўваюць драўніну гэтай таполі для будынкаў, у будаўніцтве караблёў і для вырабу запалкавых саломак.

Populus maximowiczii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus maximowiczii A.Henry


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  837779
NCBI  75703
IPNI  776772-1
TPL  ???

Апісанне правіць

Дрэва да 30 метраў у вышыню. Кара шаравата-зялёная або жаўтлява-шэрая; у маладога дрэва кара гладкая, у старых дрэў — пакрыта глыбокімі бароздамі. Новыя галінкі чырванаватыя, затым становяцца шэрымі; цыліндрычныя, трывалыя, густа пакрыты валаскамі. Пупышкі светла афарбаваныя, канічныя, ліпкія. Лісце на пладаносных галінках з цыліндрычным хвосцікам, 1-4-сантыметровае, шарсцістае.

Від названы ў гонар Карла Іванавіча Максімовіча (1827—1891), расійскага батаніка, акадэміка Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук, даследчыка флоры Далёкага Усходу і Японіі.

Экалогія правіць

У кары і драўніне віду могуць развівацца лічынкі Callipogon relictus, найбуйнейшага жука-вусача Расіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».