Porsche 912 — гэта спартыўны аўтамабіль, які выпускаўся кампаніяй Porsche з 1965 па 1969 год.

Porsche 912
Вытворца Porsche
Гады выпуску 19651969
Храналогія
Porsche 356 Porsche 924
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Porsche 912 на Вікісховішчы

Porsche 912 (1965–1969) правіць

Перадумовай да распрацоўкі аўтамабіля паслужыла тое, што Porsche 911 каштаваў значна даражэй свайго папярэдніка. Таму адразу ж пасля пачатку кампанія Porsche прымае рашэнне пачаць выпуск больш даступнага аўтамабіля. Праз восем месяцаў пасля пачатку серыйнай вытворчасці «911» да яго дадалася таннейшая чатырохцыліндравая мадэль: Porsche 912. Яе цана ў ФРГ у 1965 годзе складала 16 250 марак, што было на 5650 марак танней «911». За першы год быў прададзены 6401 аўтамабіль, што было амаль удвая больш, чым «911».

З красавіка 1965 года па жнівень 1969 года было выраблена 30 745 асобнікаў (у тым ліку 2 544 з кузавам тарга)[1]. Прамым нашчадкам Porsche 912 стаў Porsche 914.

Статыстыка вытворчасці, адз.[2]
1966 1967 1968 1969
9 273 6 412 5 114 2 536

Канструкцыя правіць

 
Porsche 912 з адчыненым маторным адсекам.
 
Рухавік.
 
Інтэр’ер.

Галоўным адрозненнем Porsche 912 ад «911» з’яўляецца рухавік: чатырохцыліндравы, аб’ёмам 1,6 л, запазычаны ў «356 SC». Інжынеры дапрацавалі яго і ўнеслі ў яго толькі невялікія змены: размеркавальны вал, клапанны механізм і клапаны. У выніку магутнасць знізілася на 5 к.с. да 90 к.с., але цяпер максімальны круцільны момант у 122 Нм дасягаўся пры 3500 замест 4200 аб/хв.

Знешне Porsche 912 быў амаль ідэнтычным мацнейшаму «911», але меў бяднейшае стандартнае абсталяванне. На пярэдняй панэлі былі тры прыборы замест пяці, а замест драўлянага аздаблення выкарыстоўваўся пластык і алюміній. Падобна «911», «912» быў даступны з кузавамі купэ і тарга. Тарга магла мець дах з мяккім плёначным акном або са шкляным акном.

Шасі таксама ўзята ад 911: пярэдняя падвеска — незалежная, тарсіённая, а ззаду выкарыстоўваецца незалежная падвеска з падоўжнымі рычагамі і папярочнымі тарсіёнамі. Меншы рухавік быў значна лягчэй, чым шасціцыліндравы матор Porsche 911, дзякуючы чаму машына важыла на 100 кг менш. «912» таксама меў лепшае размеркаванне вагі (44:56 супраць 41:59 у «911») і не меў уласцівай «911»-й мадэлі залішняй паваротлівасці.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Тэхнічныя характарыстыкі[3]
Агульныя
Кузаў апорны, сталёвы, двухдзверны, тыпу купэ або тарга
Маса без нагрузкі, кг 995
Макс. дазволеная маса, кг 1290
Габарыты: даўжыня × шырыня × вышыня, мм 4163 × 1610 × 1320
Колавая база, мм 2211
Каляіна: спераду / ззаду, мм 1337 / 1317
з ліпеня 1966 года: 1353 / 1321
са жніўня 1967 года: 1367 / 1335
Радыус павароту, м 10,3
Разгон да 100 км/г, с 13,5
Макс. хуткасць, км/г 183
Расход паліва, л/100 км 12
Змяшчальнасць паліўнага бака, л 62
Батарэя 12 V 45 А·г
Рухавік
Тып бензінавы, апазітны, чатыроцыліндравы
Аб’ём, см³ 1582
Дыяметр цыліндра × ход поршня, мм 82,5×74
Магутнасць, к.с. пры аб/хв 90 к.с. пры 5800 аб/хв
Макс. круцільны момант 12,4 кгс·м пры 3500 аб/хв
Ступень сціску 1:9,3
Трансмісія
Каробка перадач чатырохступеньчатая, механічная пяціступеньчатая, механічная
Перадатачныя лікі I — 3,091, II — 1,684, III — 1,125, IV — 0,857 I — 3,091, II — 1,889, III — 1,318, IV — 1,040, V — 0,857
Галоўная перадача 4,428
Шасі
Пярэдняя падвеска незалежная, з ніжнім рычагом і падоўжных тарсіёнах, са стабілізатарам
Задняя падвеска незалежная, на падоўжных рычагах і папярочныя тарсіёнах
Рулявое кіраванне рэечнае
Тармазы гідраўлічныя, са жніўня 1967 года двухконтурныя, дыскавыя (спераду: ⌀ 282 мм, ззаду: ⌀ 285 мм)
Дыскі 4½ Jx15
са жніўня 1967 года: 5½ Jx15
Шыны 6,95 H 15 або 165 HR 15

У спорце правіць

 
Сабеслаў Засада на ралі Жэневы, 1967

Хоць аўтамабіль ствараўся для вулічнай язды, ён таксама выкарыстоўваўся ў ралі. У 1967 годзе Сабеслаў Засада  (польск.) перамог на Porsche 912 у Чэмпіянаце Еўропы ў класе Touring.

Porsche 912E (1976) правіць

 
Porsche 912E

У маі 1975 года ў Паўночнай Амерыцы пад назвай «Porsche 912Е» (унутраны завадскі індэкс Porsche 923) была прадстаўлена мадэль для часовай замены «914», на той час, пакуль ідзе распрацоўка Porsche 924. Машына павінна была падаграваць цікавасць амерыканцаў да прадукцыі фірмы да выхаду навінкі.

Аўтамабіль меў рухавік Volkswagen з паветраным астуджэннем аб’ёмам 2,0 л, які раней усталёўваўся на «914/4». Знешне «912Е» адпавядаў Porsche 911 серыі G.

За адзін год было выраблена 2092 асобнікі[4].

Зноскі правіць

  1. W. Oswald 1979, с. 388.
  2. W. Oswald 1979, с. 464.
  3. W. Oswald 1979, с. 391.
  4. Porsche 912 E : en attendant la 924 (фр.). carjager.com (3 чэрвеня 2019). Праверана 11 красавіка 2024.

Літаратура правіць

  • Werner Oswald. Deutsche Autos 1945-1975. Alle deutschen Personenwagen der letzten 30 Jahre (ням.). — 4. Auflage. — Stuttgart: Motorbuch Verlag, 1979. — 464 с. — ISBN 3-87943-391-7.

Спасылкі правіць