У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Нямецкая марка (Код валюты: DEM) — афіцыйная валюта Федэратыўнай Рэспублікі Германія з 1948 па 2001 год. Яна была ўведзена 21 чэрвеня 1948 ў Трызоніі, а праз тры дні у Заходнім Берліне ў выніку грашовай рэформы, замяніўшы рэйхсмарку. Пасля аб’яднання Германіі ў 1990 яна таксама замяніла марку ГДР у якасці афіцыйнага плацежнага сродку. 1 снежня 2002 пасля ўступлення ў сілу Еўрапейскага эканамічнага і грашовага саюзу нямецкую марку замяніў еўра. Нямецкая марка падзялалась на 100 пфенігаў. Пры гэтым існавалі манеты ў 1, 2, 5, 10 і 50 пфенігаў, а таксама банкноты 1/2, 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100, 500 і 1000 марак. Усяго былі выпушчаны чатыры серыі банкнотаў. Пачынаючы з другой серыі найменшы намінал банкнотаў быў 5 марак.

Нямецкая марка
* ням.: Deutsche Mark
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 DEM
Сімвалы DM
Абрэвіятуры DM, DEM, D-Mark
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт  ФРГ
Уведзена 1948
Валюта-папярэднік Saar franc[d], Рэйхсмарка і Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Бундэсбанк і Bank deutscher Länder[d]
Курсы на 13 снежня 2024 года
1 USD 1,86 DEM
1 EUR 1,956 DEM
1 RUB 0,01798 DEM
1 GBP 2,351 DEM
1 JPY 0,01216 DEM
1 BYN 0,5156 DEM
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1948 па 1964 год нямецкая марка была таксама афіцыйнай назвай валюты ГДР.

Спасылкі

правіць