Quercus petraea iberica

(Пасля перасылкі з Quercus iberica)

Quercus petraea iberica — ліставое дрэва, падвід дуба скальнага[3].

Quercus petraea iberica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus petraea iberica

Сінонімы
Quercus iberica

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
IPNI  296287-1

Апісанне правіць

Гэта даволі буйное дрэва, якое вырастае да 20-25 метраў у вышыню або ў выключных выпадках — да 40 метраў. Quercus iberica вядомы сваім вельмі кароткім сцяблом і жалудамі, якія растуць парамі ці паасобку.

Арэал правіць

Від родам з Каўказа (у тым ліку прыбярэжных рэгіёнаў паўночнага ўсходу Турцыі, Малой Азіі і Ірана)[4].

Дрэва шырока распаўсюджана па ўсіх сухіх рэгіёнах Усходняй Грузіі  (англ.) і, як правіла, не любіць празмерна вільготных або багністых глебаў, хоць і сустракаюцца вялікія гаі ў вільготных раёнах Заходняй Грузіі. Quercus iberica утварае лясы разам з каштанам, грабам і клёнам. У большасці раёнаў гэты від дуба расце на вышынях 1500—2000 метраў над узроўнем мора, але ў некаторых выпадках ён можа быць знойдзены на вышынях да 1500—2000 метраў над узроўнем мора.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Quercus iberica Steven ex M. Bieb.(недаступная спасылка). GRIN Taxonomy for Plants. United States Department of Agriculture Agricultural Research Service. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2011. Праверана February 14, 2011.
  4. Georgian State (Soviet) Encyclopedia. 1986. Book 10. p. 483.

Спасылкі правіць

  • Дуб грузинский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)