RG Outrider, да 2010 года RG-32M Light Tactical Vehicle (LTV)[1]паўднёваафрыканскіі бронетранспарцёр з колавай формулай 4x4, вытворчасці BAE Systems. Пабудаваны на базе RG-32M.

RG Outrider
Выява
Краіна паходжання
Дызайнер BAE Systems[d]

Гісторыя

правіць

БТР прэзентаваны на выставе ўзбраенняў IDEX у ААЭ ў 2009 годзе[2].

Першай краінай, якая набыла распрацоўку, стала Ірландыя (27 адзінак). Яна выкарыстоўвала машыну ў міратворчых аперацыях[1].

У наступным бронетраспарцёр набылі арміі ЗША (прымяняўся ў ходзе вайны ў Афганістана), Швецыі і Іспаніі[1]

Апісанне

правіць

RG Outrider крыху большы за свайго папярэдніка. БТР можа выкарыстоўвацца ў якасці камандна-штабной і разведвальнай машыны[3].

Дно мае V-вобразную форму, што павялічвае абароненасць ад мін[4].

Браняванне забяспечвае абарону ад супрацьпяхотных снарадаў калібрам да 7,62×39 мм (STANAG 4569, узровень 2). Абарона ад процітанкавых мін мае ўзровень 2a і 2b (пад колам і пад цэнтрам). На даху можа быць усталяваны 7,62-мм або 12,7-мм кулямёт[5][6].

Здольны перавозіць 4 чалавек, у тым ліку камандзіра і вадзіцеля. Абсталяваны рухавіком Steyr M16S CI Turbo з прамежкавым астуджэннем (6-цыліндравым, 200 кВт), з 5-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач. Развівае максімальную хуткасць да 120 км/г. Грузападымальнасць складае 2000 км[5][6].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Campbell, Keith (12 March 2010). "South African armoured vehicle group continues to target and win in the US market". Engineering News. Праверана 28 March 2010.
  2. BAE Systems Displays Latest Armoured Vehicle Development. BAE Systems (22 лютага 2009). Праверана 28 March 2010.
  3. "BAE Systems showcases the RG "Outrider" at AUSA". DefenceWeb. 24 February 2010. Праверана 28 March 2010.
  4. Campbell, Keith (25 September 2009). "South African defence company faces future with range of new or improved products". Engineering News. Праверана 28 March 2010.
  5. а б RG Outrider. BAE Systems. Праверана 28 March 2010.
  6. а б RG Outrider BAE Systems light armoured utility patrol vehicle. Army Recognition. Праверана 28 March 2010.

Спасылкі

правіць