Raiven

славенская спявачка, аўтар песень і арфістка

Сара Брышкі Цырман (славенск.: Sara Briški Cirman, нар. 26 красавіка 1996 года, Любляна, Славенія) найбольш вядомая пад псеўданімам Raiven — славенская спявачка, аўтар песень і арфістка[1]. Удзельніца славенскага нацыянальнага адбора Evrovizijska Melodija (EMA) ў 2016, 2017 і ў 2019 гадах для конкурса песні «Еўрабачанне». Прадстаўніца Славеніі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «Veronika», заняла 23 месца[2].

Raiven
славенск.: Sara Briški Cirman
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 красавіка 1996(1996-04-26) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, арфіст, спявачка
Гады актыўнасці 2014 — цяперашні час
Інструменты арфа і вакал[d]
Жанры поп-музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ранняя творчасць

правіць

Сара Брышкі Цырман пачала сваю музычную кар’еру ў чатыры гады, калі паступіла ў Ljubljana Music Matica. З 2002 па 2011 год наведвала ўрокі гульні на арфе ў музычнай школе ў Любляне[3]. Яна працягнула навучанне па праграме Мастацкай гімназіі ў Марыборскай кансерваторыі музыкі і балету па спецыяльнасці арфісткі ў прафесара Далібора Бернатавіча, джазавых спеваў у Аны Безяк і сольных спеваў у прафесараў Леоны Башавіч і Ціны Бохак[4].

Райвен неаднаразова ўзнагароджана за дасягненні ў галіне класічнай музыкі. Сярод іншых узнагарод, у 2013 годзе яна здабыла першае месца на Міжнародным конкурсе арфістаў імя Антоніа Сальеры ў Італіі і залатую плакетку на Конкурсе краіны сольных спеваў Temsig.

У 2015 годзе спявачка скончыла факультэт сольных спеваў і працягнула музычную адукацыю ў Музычнай акадэміі Любляны, якую скончыла ў 2018 годзе ў класе прафесара Аленкі Дэрнач Бунта і паступіла на магістратуру. У 2021 годзе атрымала ступень магістра сольных спеваў — опера[5] .

Кар’ера

правіць

У 2017 годзе Raiven выпусціла свой дэбютны альбом Magenta, а пазней атрымала ўзнагароду Славенскай культурна-мастацкай асацыяцыі за дасягненне ў развіцці славенскай музыкі на папулярнай музычнай прэміі «Zlata piščal» ў намінацыі «Запіс года»[6].

4 ліпеня 2019 года выступіла на сцэне Fusion Stage на фестывалі Exit у Нові-Садзе, увечары, калі арганізатары налічылі найбольшую колькасць наведвальнікаў за ўсю гісторыю фестывалю — больш за 56 тысяч. У лютым 2020 года яна выступіла са сваёй уласнай кампазіцыяй «Ti» з тым жа аркестрам у Люблянскім славенскім нацыянальным тэатры оперы і балету пад кіраўніцтвам і адаптацыяй Матыі Крэчыча.

У верасні 2021 года выканала сваю ўласную песню «Vokovi»[7] на фестывалі «Popevka 2021», з якой выйграла Гранд-прыз глядацкіх сімпатый, дзякуючы чаму яе песня атрымала аднайменную ўзнагароду.

Паралельна спявачка тройчы ўдзельнічала ў славенскім нацыянальным адборы для конкурсу песні «Еўрабачанне» Evrovizijska Melodija (EMA) ў 2016, 2017 і 2019 гадах, дзе заняла другое, трэцяе і другое месца адпаведна.

У студзені 2024 года нацыянальны вяшчальнік RTVSLO шляхам унутранага адбору выбраў спявачку для ўдзелу на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «Veronika»[2] .

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць
Назва Дэталі
Magenta

Міні-альбомы

правіць
Назва Дэталі
REM
Sirene, Pt. 1

Сінглы

правіць
Назва Год Найвышэйшая пазіцыя чарта Альбом
SLO[en] [10]
«Jadra» 2014 - Magenta
«Bežim» 2015 -
«Črno bel» 2016 42
«Nov planet» -
«Zažarim» 2017 -
«Nisem kriva» 2018 - Сінгл без альбома
«Каоs» 2019 - REM
«Širni ocean» -
«Kralj Babilona» -
«Ti» - Сінгл без альбома
«Volkovi» 2021 - Сінгл без альбома
«Habanera» 2022 - Sirene, Pt. 1
«Ikona» 2023 -
«Veronika» 2024 -
«Ofelija» - Сінгл без альбома
«Elektrino scre» - Сінгл без альбома

Узнагароды і намінацыі

правіць
Год Конкурс Намінант / Праца Вынік Заўвага
2016 EMA «Črno bel» Другое месца [11]
2017 «Zažarim» Трэцяе месца [12]
2019 «KAOS» Другое месца [13]
2021 Slovenian song festival Volkovi Першае месца [14]

Крыніцы

правіць
  1. Raiven s harfo na pop sceni (славенск.). primorske.si (22 студзеня 2015). Праверана 22 студзеня 2016.
  2. а б Raiven brings her ethereal symphony from Slovenia (англ.). eurovision.tv (12 снежня 2023). Праверана 21 студзеня 2024.
  3. Raiven predstavlja novo glasbo (славенск.). www.delo.si. Праверана 21 студзеня 2024.
  4. Gril. Pa jo imamo: Raiven predstavila evrovizijsko skladbo Veronika | Družina – vsak dan s teboj (славенск.). Pa jo imamo: Raiven predstavila evrovizijsko skladbo Veronika | Družina – vsak dan s teboj. Праверана 21 студзеня 2024.
  5. Sara Briški Cirman - Raiven: "Študij psihoterapije mi širi obzorja". (славенск.). SFU Ljubljana. Праверана 21 студзеня 2024.
  6. Nagrajenci in nominiranci 2018. Zlata piščal. Праверана 20 студзеня 2024.
  7. J. Glas ljudstva je izbral – zmagovalka Popevke 2021 je Raiven s skladbo Volkovi (славенск.). rtvslo.si. Праверана 9 верасня 2023.
  8. Magenta - Album by Raiven. Spotify. Праверана 12 грудня 2023.
  9. а б REM - EP by Raiven. Spotify. Праверана 12 снежня 2023.
  10. Пікавыя пазіцыі сінглаў у Славеніі:
  11. Roglič. Ema 2016: Zmagala ManuElla (славенск.). old.delo.si (27 лютага 2016). Праверана 20 студзеня 2024.
  12. Zmagovalca izbora EMA 2019 sta Zala Kralj in Gašper Šantl | 24ur.com (славенск.). www.24ur.com. Праверана 20 студзеня 2024.
  13. J. Glas ljudstva je izbral – zmagovalka Popevke 2021 je Raiven s skladbo Volkovi (славенск.). rtvslo.si. Праверана 20 студзеня 2024.
  14. J, A. P.. Glas ljudstva je izbral – zmagovalka Popevke 2021 je Raiven s skladbo Volkovi (славенск.). rtvslo.si. Праверана 20 студзеня 2024.