Redirected (фільм)

(Пасля перасылкі з Redirected, фільм)

Redirected (фільм) — літоўска-брытанская гангстэрская экшан камедыя літоўскага рэжысёра Эміліса Вэвіліса, якая выйшла ў 2014 годзе. Чацьвёра сяброў упершыню рабуюць падпольнае казіно ў Лондане. Уцякаючы ў Малайзію, яны трапляюць у Літву, дзе разгортваюцца асноўныя падзеі фільма. Прэм'ера фільма адбылася ў Літве 10 студзеня 2014, у Вялікабрытаніі 13 лістапада 2014.

RedirectedM:
англ.: Redirected
Жанр баявік, кінакамедыя і крымінальны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 99 хв.[4]
Краіна
Мова руская, англійская, літоўская мова і польская
Год 2014 і 7 мая 2015[1]
IMDb ID 2275946
Афіцыйны сайт

Джон, Бэн ды Цім па наводцы Карла рабуюць казіно. Па плане рабаўнікоў павінна быць чацьвёра і сябры далучаюць да сябе Майкла, але нічога не кажуць яму аб рабаўніцтве. План здаецца ідэальным. Сябры паспяхова рабуюць незаконнае казіно ў Лондане і атрымліваюць грошы - каля мільёна фунтаў наяўнымі. Golden Pole (Вінні Джонс) быў вымушаны аддаць кальцо-пячатку рабаўнікам. Падчас рабавання сябры выдаюць Карла. Абрабаваныя гульцы казіно праз Майкла пачынаюць шукаць ягоных сяброў. Падчас уцёкаў ў Малайзію, праз вывяржэнне вулкана Эйяф'ятлаёкюдль, сябры вымушана апынаюцца ў Літве.

  • Вінні Джонс — Golden Pole
  • Скот Вільямс — Майкл
  • Гіл Дарнэлл — Джон
  • Олівер Джэксан — Цім
  • Энтані Стрэхан — Бэн
  • Андрюс Жураўскас — Стаська
  • Вітаўтас Шапранаўскас — Алгіс
  • Артур Смальянінаў — Дончус
  • Віта Шаўчулайнітэ — Саўле
  • Моніка Вайчулітэ — Сімона
  • Даніэль Нэмэ — Турак
  • Даніэль Боўкер — Мяса
  • Эндру Макхол — Карл
  • Аўрымас Мілешюс — Віска

Фільм сабраў 1.8 млн. даляраў у Літве.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  2. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. а б в г д Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 студзеня 2016.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.