Reformation (вымаўляецца рэфармацыя) або Reform.news, да красавіка 2024 — Reform.by — беларускае інтэрнэт-медыя. Змяшчае спецыялізаваныя раздзелы: навіны, артыкулы, інтэрв’ю, меркаванні. Набрала папулярнасць пасля пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў. Сузаснавальнік і галоўны рэдактар — Фёдар Паўлючэнка.

Reformation
Лагатып Reformation
URL reform.news
Камерцыйны Так
Тып сайта навіновы
Мова(-ы) руская, беларуская
Размяшчэнне сервера
Уладальнік ТАА «РЕФОРМБАЙ»
Аўтар Фёдар Паўлючэнка
Бягучы статус працуе (заблакаваны)
Слоган Ваш маяк у свеце змен

Гісторыя

правіць

Ідэя стварэння праекта «Рэфармацыя» (Rfrm.io) як пляцоўкі для абмеркавання рэформаў у Беларусі належыць Дар’і Мінскі. Сайт адкрыты ў 2016 годзе. У фармаце паўнавартаснага грамадска-палітычнага інфармацыйнага партала на дамене Reform.by дзейнічае з ліпеня 2018 года.

Рэдакцыя Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў сферы свабоды СМІ Free Media Awards  (руск.) за 2023 год[1].

27 чэрвеня 2024 года галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка атрымаў прэмію імя Кшыштафа Міхальскага для беларускіх журналістаў у выгнанні ў намінацыі «Журналісцкае раследванне»[2].

Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года - «Журналіст года». «Журналістамі года» былі прызнаныя Дзіяна Пінчук і Фёдар Паўлючэнка.[3].

Цэнзура

правіць

25 жніўня 2021 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі доступ да сайту заблакаваны ў Беларусі[4].

30 сакавіка 2022 года Раскамнагляд заблакіраваў для карыстальнікаў з Расіі асноўнае «люстэрка» праекта[5].

14 сакавіка 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста дадаў сайт Reform.by у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[6]. 15 красавіка Аператыўна-аналітычны цэнтр адабраў дамен Reform.by[7][8]. Сайт перанесены на дамен Reform.news[8].

Крыніцы

правіць
  1. The online media project Reform.by has been chosen to receive a Free Media Award for its reporting on Belarus under particularly difficult conditions (англ.). Fritt Ord. Праверана 4 лютага 2024.
  2. Аб’явілі першых лаўрэатаў прэміі для беларускіх журналістаў у выгнанні (бел. (тар.)). Беларуская асацыяцыя журналістаў (27 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  3. «На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». У Вільні назвалі пераможцаў праваабарончай прэміі. Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 12 студзеня 2025.
  4. Сайт Reform.by у Беларусі афіцыйна заблякавалі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
  5. У Расіі заблакавалі асноўнае «люстэрка» беларускага сайта reform.by. Наша Ніва. Праверана 4 лютага 2024.
  6. Выданьне Reform.by трапіла ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 сакавіка 2024).
  7. Забралі дамен у выдання «Медыязона» . Наша Ніва (15 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
  8. а б У Reform.by забіраюць дамен . Наша Ніва (15 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць