Сыраежка пурпурова-чырвоная, сыраежка (Russula obscura Rom.) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Сыраежка пурпурова-чырвоная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Сыраежка пурпурова-чырвоная |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Russula obscura (Rom.) Rom., 1906
|
|
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—8 см, паўшарападобная ў маладых грыбоў, пазней распасцёртая і ўвагнутая ў сярэдзіне. Край шапкі тоўсты, часам апушчаны ўніз і слаба рубчасты. Колер шапкі ад пурпурова-чырвонага з краю да пурпурова-бурага ў цэнтры. Мякаць крохкая, белаватая з ружаватым адценнем, з прыемным пахам і мяккім смакам. У спелых грыбоў мякаць набывае шараватую афарбоўку. Скурка на шапцы адстае ад краю да сярэдзіны. Ножка даўжынёй 3—8 см і 1—2,5 см у дыяметры, круглая, часам крыху выгнутая, суцэльная, белаватая з ружаватым адценнем. З узростам ножка становіцца рыхлай і набывае брудна-шараваты колер. Пласцінкі прырослыя або свабодныя, шырокія. Колер пласцінак у маладых грыбоў белаваты, з узростам становіцца вохрыста-жоўтым. Споры шыпаватыя, шырокаавальныя, светла-крэмавага колеру.
Ядомы грыб.
Экалогія і распаўсюджванне
правіць
Растуць у хвойных лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў жніўні—верасні, паасобку або невялікімі групамі.
- Russula obscura Rom., 1906basionym
- Russula decolorans var. obscura Rom., 1891
- Russula vinosa Lindblad, 1901
- Russula pubescens Velen., 1920
- Russula phoenix Kucera, 1930
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 151. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)