SCP (ад англ.: secure copy) — пратакол RCP капіявання файлаў, які ўжывае ў якасці транспарту не RSH, а SSH.

У UNIX-падобных аперацыйных сістэмах існуе аднайменная (scp) утыліта дыстанцыйнага капіявання файлаў (уваходзіць у склад openssh).

Капіяваць лакальны SourceFile на аддалены хост камандай:

scp SourceFile user@host:/directory/TargetFile

Капіяваць SourceFile з аддаленага хаста камандай:

scp user@host:/directory/SourceFile TargetFile

Калі ssh працуе на іншым парту, то прымусова ўказваем :

scp -P port user@host:/directory/SourceFile /directory/TargetFile 

Капіяваць рэкурсіўна SourceFolder з аддаленага хаста ўнутр лакальнай TargetFolder:

scp -r user@host:/directory/SourceFolder TargetFolder

Гл. таксама правіць

  • WinSCP — графічны SCP-кліент для Windows
  • Konqueror, пратакол fish://user@host [1]
  • PSCP — SCP-кліент для Windows, уваходзіць у PuTTY

Зноскі

Спасылкі правіць