Syfy

(Пасля перасылкі з Sci Fi Channel)

Syfy Universal (Syfy) (першапачатковая назва — Sci Fi Channel, вымаўляецца як Сай фай чэнл) — амерыканскі кабельны тэлевізійны канал, адкрыты 24 верасня 1992 года. Спецыялізуецца на паказе навукова-фантастычных, фэнтэзійных, паранармальных і хорар серыялаў і праграм. З'яўляецца часткай сеткі NBC Universal. З сярэдзіны 2008-га года вяшчае ў Расіі ў пакеце НТБ+, а таксама ў кабельных сетках краіны.

Syfy Universal
Выява лагатыпа
Краіна
Час вяшчання з 7:30 да 2:00 мск
Мова вяшчання Руская, англійская
Тэматыка канала Фільмы
Дата пачатку вяшчання 24 верасня 1992
Раннія назвы Sci-Fi Channel (да 9 красавіка 2010)
Роднасныя каналы Universal
Diva Universal
Слоган Imagine Greater (Уяўленне без меж, Абшар для ўяўлення)
Сайт syfyuniversal.ru

16 сакавіка 2009 года NBC Universal абвясцілі пра пераназванне канала на Syfy (чытаецца аднолькава)[1].

Пераназванне было выклікана тым, што з 2005 года ён фактычна страціў характар навукова-фантастычнага, што першапачаткова адлюстроўвалася ў яго назве, і набыў больш акультны характар.

Серыялы на канале правіць

Зноскі

Спасылкі правіць