Навуковы слэм або Science Slam — неакадэмічная форма навуковай камунікацыі, спаборніцтва ў выглядзе кароткіх выступленняў навукоўцаў і даследчыкаў з апавяданнямі аб сваіх навуковых даследаваннях з выкарыстаннем тэрмінаў зразумелых непадгатаваным слухачам. Асноўная мэта падобных мерапрыемстваў - папулярызацыя навукі і стварэнне добрага іміджу маладых навукоўцаў і даследчыкаў.

Асаблівасці фармату мерапрыемства правіць

  • Кожны выступ асобнага навукоўца абмежаваны часам - не больш за 10 хвілін
  • Выступ павінен грунтавацца толькі на ўласным навуковым даследаванні ці яго выніках
  • Прамова павінна быць зразумелай недасведчаным гледачам, фактычна мець забаўляльны характар

Традыцыйныя слэмы праходзяць у вячэрні час на нетыповых для навуковых падзей пляцоўках: у тэатрах, клубах ці барах. У ходзе выступлення удзельнікі імкнуцца зрабіць свае выступленне максімальна зразумелым і цікавым, тлумачаць складаныя канцэпцыі простай мовай праз метафары, выкарыстоўваюць гумар, дасылкі да масавай культуры, інтэрнэт-мемы, жывыя эксперыменты і іншыя сродкі. Фактычна, арганізатары не могуць абмяжоўваюць навукоўцаў у спосабе падачы інфармацыі – яны могуць перадаваць сэнс свайго даследвання танцам, рэчытатывам, публічным эксперыментам.

У класічным слэме пераможцам становіцца ўдзельнік, які атрымаў найбольшыя авацыі: пасля кожнага выступлення арганізатары замяраюць гучнасць апладысментаў з дапамогай шумамера.

Таксама трэба адзначыць, што з часам з'явіліся вытворныя фарматы гэтага тыпу мерапрыемстваў з адаптаванымі правіламі: універсітэцкия, школьныя, карпаратыўныя (як форма тымбілдынгу). Але ўсе яны захоўваюць канцэптуальныя асновы навуковага слэма: абмежаванне па часе, прэзентацыя ўласных даследаванняў і забаўляльны характар

Science slam у Беларусі правіць

У Беларусі першае і адзінае мерапрыемства ў фармаце Science Slam адбылося ў верасні 2016 года (гл. «Навуковы рынг»)[1]. Яно складалася з двух адборачных этапаў і фінала конкурсу, у якім выступілі пераможцы папярэдняга адбору[2].

Зноскі правіць

  1. Молодые белорусские учёные впервые сразились на «Научном ринге» Архівавана 7 кастрычніка 2020.. — СТБ, 23 верасня 2016
  2. Как в Парке высоких технологий проходил финал «Научного ринга». — СБ. Беларусь сегодня, 2 сакавіка 2017