Shimao International Plaza
Shimao International Plaza — супервысокі небаскроб, размешчаны ў кітайскім горадзе Шанхай, у гістарычным раёне Хуанпу, на гандлёвай пешаходнай Нанкінскай вуліцы. Пабудаваны ў 2006 годзе, на пачатак 2020 года з’яўляўся чацвёртым па вышыні будынкам горада, 41-м па вышыні будынкам Кітая, 49-м — Азіі і 82-м — свету.
Славутасць | |
Shimao International Plaza | |
---|---|
31°14′04″ пн. ш. 121°28′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 2006 |
Вышыня | 333,3 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктарамі вежы выступілі фірма Ingenhoven Architects з Дзюсельдорфа і Усходне-Кітайскі архітэктурны праектна-даследчы інстытут, асноўным забудоўшчыкам — Shanghai Construction Group. Уладальнікам «Shimao International Plaza» з’яўляецца Shimao Group кітайскага мільярдэра Сюй Жунмаа. Два шпілі на даху дасягаюць у вышыню 333 метраў, небаскроб мае 60 наземных і 3 падземныя паверхі, 17 ліфтаў, 300 парковачных месцаў, плошча будынка — 91 600 м².
Верхнюю частку хмарачоса займае 48-павярховы пяцізоркавы гатэль Le Royal Meridien Shanghai на 760 нумароў, ніжнюю частку — офісы і некалькі клубаў, у подыуме размешчаны 9-павярховы гандлёвы цэнтр Brilliance, рэстараны і кафэ, у тым ліку Starbucks.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |