Sigyn — карабель-музей марскога цэнтра Forum Marinum, трохмачтавы барк, пабудаваны ў 1887 годзе. У цяперашні час прышвартаваўся ў вусці ракі Аўра ў горадзе Турку ў Фінляндыі.

Sigyn

Гісторыя судна правіць

Sigyn быў пабудаваны ў 1887 годзе ў Гётэбаргу, Швецыя. Да Першай сусветнай вайны выкарыстоўваўся як гандлёвы карабель для транспарціроўкі драўніны, вугалю, здзейсніў некалькі ўдалых рэйсаў праз акіяны. У снежні 1913 атрымаў значныя пашкоджанні ў караблекрушэнні, і быў дастаўлены ў док для рамонту. У выніку рамонту паруны рыштунак быў зменены, і карабель стаў баркенцінай, што патрабавала меншай каманды для кіравання ветразямі. Акрамя таго, з корпуса была знятая медная ашалёўка, і карабель пачаў выкарыстоўвацца для прыбярэжнага плавання.

У 1927 Sigyn быў прададзены на Аландскія астравы, адкуль быў выкуплены фондам Акадэміі Аба ў 1939 годзе для арганізацыі карабля-музея.