Škoda Yeti

(Пасля перасылкі з Skoda Yeti)
Škoda Yeti 2.0 TDI 4x4
Агульныя даныя
Вытворца: Škoda
Выпуск: 20092017
Зборка: Чэхія
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4222 мм
Шырыня: 1793 мм
Вышыня: 1691 мм
Колавая база: 2578 мм
Іншае
Аб'ём бака: 60 л

Škoda Yeti — першы красовер ад аўтавытворцы Škoda, які дэбютаваў на Жэнеўскім аўташоў у 2009 годзе. Аўтамабіль быў створаны на платформе Volkswagen A5.

Апісанне

правіць

Škoda Yeti прапануецца ў двух варыянтах: City — для горада і Outdoor — для бездарожжа. Аўтамабілі, якія належаць да групы City, абсталёўваюцца бамперамі пад колер кузава і ахоўнымі бакавымі молдынгамі. Yeti Outdoor адрозніваюцца ад «гарадскіх» падвышанай праходнасцю, павялічаным дарожным прасветам і ахоўнымі накладкамі на кузаве. Пярэдняя частка абедзвюх паркетніка абсталёўваецца прастакутнымі процітуманнымі фарамі галаўнога святла. У якасці опцыі даступныя біксенонавыя фары. Задняя частка аўтамабіля абсталёўваецца змененай крышкай багажніка, прастакутнымі адбівальнікамі і невялікі нішай для нумарнога знака. Аўтамабіль камплектуецца лёгкасплаўнымі 16-цалёвымі дыскамі. 

Пярэднепрывадны Škoda Yeti можа камплектавацца двума турбанаддзімнымі рухавікамі на выбар. 1,2-літровы 4-цыліндравы бензінавы TSI хоць і лічыцца найбольш танным, але мае высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі. Другім варыянтам матора лічыцца 2,0-літровы дызельны 109-моцны рухавік. У базавай камплектацыі дызельны сілавы агрэгат працуе ў пары з 5-ступеністай механічнай каробкай перадач, а бензінавы з 6-ступеньчатай механічнай КП. У якасці опцыі можна абсталяваць аўтамабіль поўным прывадам і 7-ступеністай механічнай КП.[1]

Бяспека

правіць

Вынікі краш-тэсту Škoda Yeti 2009 года згодна з Euro NCAP[2]:

Skoda Yeti 2009 года
Дарослы

пасажыр

Дзіця Пешаход Сістэмы

бяспекі

92 % 78 % 46 % 71 %

Агляд мадэлі

правіць

Зноскі