Сурырэла
Сурырэ́ла (Surirella) — род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сямейства сурырэлавых.
Сурырэла | |||||||||||||||
Surirella spiralis | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Surirella Turpin, 1828 | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПанцыр сіметрычны, радзей асіметрычны, бывае спіральна сагнуты ўздоўж падоўжанай восі, з паяска лінейны, трапеца- або клінападобны. Створкі лінейныя, авальныя, яйцападобныя, зрэдку гітарападобныя, з крылападобным расшырэннем па краі, у якім знаходзіцца шво. Рэбры папярочныя, на крылах пранізаныя каналамі, па сярэдняй лініі створкі перарваныя восевай складкай. Хларапласты два, лопасцевыя, прылягаюць да створак і злучаны пасярэдзіне «мосцікам».
Пашырэнне
правіцьВядома звыш 200 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў. Трапляюцца на дне і ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, часта выкапнёвыя. На Беларусі адзначаны сурырэла двухрадная (Surirella biseriata), сурырэла магутная (Surirella robusta), сурырэла зграбная (Surirella gracilis), сурырэла двайная (Surirella didyma), сурырэла лінейная (Surirella linearis) і інш.
Асаблівасці біялогіі
правіцьРазмнажэнне пераважна вегетатыўнае — падоўжаным дзяленнем клеткі.
Літаратура
правіць- Т. М. Міхеева. Сурырэла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.