The Shard (The Shard London Bridge, у перакладзе «Асколак шкла» або проста «Асколак») — самы высокі небаскроб у Еўропе, пабудаваны ў 2012 годзе на месцы Southwark Towers, 25-павярховага офіснага цэнтра, пабудаванага ў 1975 годзе. Цырымонія адкрыцця адбылася 5 ліпеня 2012 года.[2]

The Shard ("Асколак шкла")
The Completed Shard.jpg
Краіна
Месцазнаходжанне Лондан, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Будаўніцтва 20092012
Адкрыццё 1 лютага 2013 і 5 ліпеня 2012
Архітэктурны стыль неафутурызм[d] і хай-тэк[d]
Матэрыялы Шкло, кампазіцыйны матэрыял[d], сталь і бетон
Вышыня 30 м[1] і 248,9 м
Вышыня па шпілі 310 м
Вышыня па даху 305.7 м
Колькасць паверхаў 71
Колькасць ліфтаў 44
Плошча 127,489 м²
Заказчык Mace[d]
Уласнік Sellar Property Group[d]
Архітэктар Рэнца Піяна
Інжынер-будаўнік WSP Global[d]
Забудоўшчык Mace[d]
Карыстальнік Duff & Phelps[d], Al Jazeera English[d], Warwick Business School[d], Gallup[d], The Office Group[d] і Shangri-La Hotels and Resorts[d]
Emporis 101995
Сайт the-shard.com
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

АпісаннеПравіць

30 сакавіка 2012 года будынак дасягнуў сваёй верхняй адзнакі ў 310 метраў, стаўшы не толькі самым высокім будынкам у Лондане, але і самым высокім будынкам у Еўрапейскім саюзе і 45-м у свеце. На апошнім паверсе будынка размешчаны найвышэйшыя ў Вялікабрытаніі назіральная пляцоўка і галерэя. Форма будынка была распрацавана ў выглядзе нерэгулярнай піраміды, абліцаванай шклом. 95 паверхаў з офісамі, кватэрамі, кветнікамі і тэхнічнымі памяшканнямі: італьянскі архітэктар Рэнца Піяна заве сваё тварэнне «вертыкальным горадам». Небаскроб названы «Shard», што ў перакладзе азначае «асколак» і абліцаваны тысячамі шкляных панэляў, якія ззяюць на сонцы. Турыстаў на пабудаваную галоўным чынам на сродкі Катара піраміду пачнуць пускаць толькі ў лютым 2013 года.

БудаўніцтваПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць