There’s a Hero (сінгл)
«There’s a Hero» — песня амерыканскага выканаўцы Білі Гілмэна з альбома «One Voice».
«There's a Hero» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Білі Гілмэна з альбома One Voice |
||||
Выпушчаны | Люты 2001 | |||
Фармат | трансляцыя ў радыёэфіры | |||
Запісаны | 2000 | |||
Жанр | Поп, Кантры | |||
Працягласць | 3:26 | |||
Лэйбл | Epic Nashville | |||
Прадзюсар | Дон Кук, Дэвід Мэлой, Блэйк Чэнсі | |||
Аўтар песні | Дон Кук, Джон Бэрлоў Джэрвіс | |||
|
||||
|
||||
Білі Гілмэна, храналогія сінглаў | ||||
|
||||
"There's A Hero" на YouTube |
Кампазіцыю спачатку не планавалі выпускаць у якасці сінгла. Прадзюсары змянілі сваю думку пасля таго як Білі Гілмэн наведаў дзіцячую клініку Св. Юды ў Сэнт-Луісе каб прыняць удзел у мясцовай дабрачыннай акцыі па збору грошай на карысць клінікі. З’яўленне Білі мела вялікі поспех, што дапамагло назбіраць рэкордную суму грошай.[1]
Менавіта паспяховае выступленне Білі падчас акцыі выклікала хвалю запытаў ад радыёстанцый на ратацыю песні. «Sony/Epic» выпусціў некалькі спецыяльных копій песні, якія апрача самой песні ўтрымлівалі дадаткова асабістыя гісторыі маленькіх пацыентаў клінікі Св. Юды і іх бацькоў. Гэтыя запісы пачалі транслявацца па радыё разам з песняй «There’s a Hero» у якасці сацыяльнай рэкламы з заклікам да падтрымкі дабрачынных арганізацый.
Сінгл не выпускаўся ні на лічбавых носьбітах ні на касетах. Гэта быў адмыслова радыёсінгл, які выкарыстоўваўся для сацыяльнай рэкламы і падтрымкі ідэі дабрачыннасці.
Гэта тлумачыць факт яго адсутнасці ў папулярных чартах.
Музычнае відэа
правіцьРэакцыя ад радыёстанцый, якія ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі і сацыяльнай рэкламе, была вельмі станоўчая. Sony/Epic вырашылі дадаткова стварыць адпаведнае відэа для песні з мэтай папулярызацыі ідэі збору сродкаў для падтрымкі хворых дзяцей. 15 сакавіка 2001 састаялася прэм'ера відэакліпа.
Відэа было знята рэжысёрам Брэнтам Хэджкокам. Галоўнымі ўдзельнікамі на відэа акрамя самога Гілмэна былі былыя пацыенты клінікі Св.Юды, якія змаглі перамагчы ракавыя захвораванні, і дактары - супрацоўнікі клінікі. Яны па чарзе з’яўляюцца ў кліпе ў працэсе сваёй звычайнай дзейнасці. Толькі пад канец відэа робіцца зразумела, што некаторыя з іх з’яўляюцца былымі пацыентамі і колькі год ужо знаходзяцца ў стадыі рэмісіі і жывуць паўнавартасным жыццём.
Зноскі
- ↑ There's A Hero: Promotional / Radio Station Release Only . Праверана 02/01/13.(недаступная спасылка) (англ.)