Think Minsk

слоган сталіцы Беларусі

Think Minsk (даслоўна — бел.: «Думай Мінск», бел.: «Думай аб Мінску»; афіцыйна прадстаўлены рускамоўны варыянт — руск.: «Минск. Интересно») — распрацаваны брытанскім даследчым цэнтрам «INSTID» слоган сталіцы Беларусі, які па задумцы гарадскіх уладаў павінен прасоўвацца ў якасці неафіцыйнага брэнда Мінска перш за ўсё на рынку турыстычных паслуг.[1] Падчас распрацоўкі быў створаны грамадскі савет, з боку бізнесу праект падтрымалі гатэль «Еўропа» і кампанія «Белавія». Асноўны пасыл атрыманнага слогана — «інтэлектуальны горад, які думае», з другога боку — спроба сумясціць падабенства прысутнасці літар i, n, k у абодвух словах.

Неафіцыйны брэнд горада Мінска (руск.: «Минская лазурь»).

Сутнасць вобраза правіць

Графічны знак Мінска ўяўляе сабой белы ўзор на блакітным фоне, размешчаны вакол слогана.[2] Да распрацоўкі «твару» сталіцы былі прыцягнутыя валанцёры, студэнты, журналісты. Выступаючы ў 2012 годзе на форуме «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць» прадстаўнік даследчага цэнтра «INSTID» Наташа Гранд агучыла вынікі праграмы «Брэнд Мінска» і прадставіла канчатковы варыянт. Па яе словах, стваральнікі брэнда шукалі адзіны колер і адзіную форму. У якасці формы выбралі лініі, якія павінны пазначаць працяг думкі. Па меркаванню распрацоўшчыкаў брэнда ключавой яго ідэяй з’яўляецца эфектыўнасць, у тым ліку рашэнняў, жыцця, арганізацыі, інфрастуктуры, асабістая эфектыўнасць.[3][4] Для большай выразнасці таксама распрацоўваўся адмысловы «мінскі» шрыфт, шла праца над «мінскай» музыкай і сталічным водарам, які павінны выкарыстоўвацца ў сувенірнай прадукцыі, аб’ектах вулічнай інфраструктуры. Адзін з распрацоўшчыкаў брэнда Аляксандр Гранд анансаваў таксама стварэнне беларускамоўнага варыянту брэнда.

Рэакцыя грамадскасці правіць

Распрацоўка брэнда сталіцы абышлася ўладам горада ў 30000 даляраў.[5] Вынік працы неадназначна сустрэты грамадствам перш за ўсё з-за невыразнасці вобраза і неарыгінальнасці ідэі.[6][7] Слова «think» ўжо выкарыстаў у сваім ідэнтычным брэндзе горад Лондан. Акрамя гэтага слова «think» ужывалі ў розныя гады ў сваіх рэкламных слоганах такія кампаніі, як «IBM», «Apple», «Volkswagen» і іншыя. У адказ на крытыку распрацоўшчыкі кампаніі «INSTID» далі каментар:

  Гэта далёка не адзіны выпадак, дзе выкарыстоўваецца слова «Think». І блакітны колер выкарыстоўваецца не толькі намі. У нас няма мэты быць арыгінальнымі. Гэта наогул не лагатып. Гэта прыклад патэрна задняга плана.  

Пасля афіцыйнай прэзентацыі слогана сярод карыстальнікаў інтэрнэта разгарнулася кампанія па стварэнні «фотажаб[ru]» на тэму брэнда.[8] Паралельна з працэсам распрацоўкі вобраза брытанскай кампаніяй беларускімі журналістамі быў запушчаны грамадскі аматарскі конкурс на неафіцыйны лагатып Мінска.[9]

Зноскі

  1. Анатоль Аканцінаў. Think Minsk (руск.)(недаступная спасылка). imagebelarus.by (18 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2018. Праверана 26 чэрвеня 2018.
  2. Think Minsk: Бело-голубой узор стал логотипом Минска (руск.). Корреспондент.net (7 снежня 2012). Праверана 27 чэрвеня 2018.
  3. Наташа Гранд озвучила бренд Минска: Think Minsk, русская версия — «Минск — интересно» (руск.). TIO.BY. Праверана 26 чэрвеня 2018.
  4. Надзея Суслава. Think Minsk, русская версия – «Минск – интересно» (руск.). Салідарнасць (7 снежня 2012). Праверана 26 чэрвеня 2018.
  5. Арцём Мартыновіч. Авторы «Think Minsk»: На бренд ушло больше денег, чем был бюджет (руск.). UDF.BY (15 снежня 2012). Праверана 26 чэрвеня 2018.
  6. Аляксандр Сарна. «Think Minsk»: бренд как бред (руск.)(недаступная спасылка). Новая Еўропа (11 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2018. Праверана 26 чэрвеня 2018.
  7. Think Minsk и Think London: новый слоган Минска совпал с лондонским (руск.). 21.BY (10 снежня 2012). Праверана 26 чэрвеня 2018.
  8. Новое лого Минска вдохновляет. «Минская лазурь» в фотожабах (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (7 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2016. Праверана 27 чэрвеня 2018.
  9. Каким мог быть неофициальный логотип Минска. Варианты, присланные на конкурс (руск.)(недаступная спасылка). marketing.by (4 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018. Праверана 27 чэрвеня 2018.

Спасылкі правіць