Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure

«Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure» — відэагульня па матывах мультсерыяла Tiny Toon Adventures, выпушчаная для кансолі Sega Mega Drive/Genesis у 1993 годзе кампаніяй Konami. Гэта трэцяя кампутарная гульня па матывах мультсерыяла Tiny Toon, першы — Tiny Toon Adventures, была выдадзена для прыстаўкі Nintendo Entertainment System у 1991 годзе.

Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure
Распрацоўшчык Konami
Выдавец Konami
Дата выпуску 7 лютага 1993
Жанр платформер[d]
Стваральнікі
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформа Sega Mega Drive
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт гульнявы картрыдж

Гульнявы працэс правіць

Гулец кіруе персанажам-трусам па імі Бастэр Бані, які адпраўляецца ратаваць сваю сяброўку Бэбс Бані, выкрадзеную Мантанай Максам, а таксама знайсці скарбы, якія выкраў і схаваў Доктар Джым Сплайсер. У адрозненне ад папярэдняй гульні, «Tiny Toon Adventures», уся гульня вядзецца толькі трусам.

Усяго ў гульні 27 (але ёсць і бонусны ўзровень) паўнавартасных узроўняў, якія размяшчаюцца ў розных геаграфічных рэгіёнах гульнявога свету: лясы, снег, горы, выспы і іншыя. Немудрагелістая карта прыкладаецца. Некаторыя з узроўняў можна прайсці рознымі шляхамі. 5 міні-узроўняў з’яўляюцца месцам бітвы з босам, Доктарам Джымам Сплайсерам, які выкарыстоўвае сяброў Бастера супраць яго, загіпнатызаваўшы іх з дапамогай спецыяльных прылад. Пры паразе боса прылада ламаецца, а сябры пераходзяць на бок Бастэра. У канцы узроўняў «Карабель» і «Краіна робатаў» гульцу трэба будзе пазмагацца не з доктарам Джымам, а ўжо з самім Мантанай Максам.

Ацэнкі і меркаванні правіць

Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure атрымала пазітыўныя водгукі ад журналістаў. На сайце MobyGames сярэдняя ацэнка гульні складае 86 балаў з 100 магчымых.

На сайце AllGame гульні была выстаўлена ацэнка 4 зоркі з 5.

Зноскі

  1. Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure (англ.). MobyGames. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2018. Праверана 8 мая 2018.
  2. Sackenheim, Shawn. Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure. Review (англ.)(недаступная спасылка). AllGame. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2014. Праверана 8 мая 2018.

Спасылкі правіць