Trichoglossum — род грыбоў сямейства Geoglossaceae. Назва ўпершыню апублікавана ў 1885 годзе[1].
У грыбоў роду пераважаюць доўгія цыліндрычныя шматклеткавыя споры, афарбаваныя ў буры колер. На балотах і на забалочаных лугах нярэдка можна ўбачыць чорныя булавападобныя пладовыя целы віду геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)[2]. Гэты грыб любіць вільгаць, як і іншыя прадстаўнікі сямейства. Яго пладовае цела пакрыта шматлікімі цёмна-карычневымі ігольчастымі шчацінкамі, так што ўвесь грыб здаецца аксаміцістым.
Зноскі
- Boudier, J.L.É. 1885. Nouvelle classification naturelle des Discomycètes charnus. Bulletin de la Société Mycologique de France. 1:97-120 — P.110