umount — утыліта каманднага радка ў UNIX-падобных сістэмах. Ужываецца для размантавання файлавых сістэм, папярэдне замантаваных праз утыліту mount. Для яе ўжывання патрабуюцца прывілеі суперакарыстальніка.

Утыліта аўтаматычна выклікаецца падчас выканання працэсу выключэння камп'ютара (напрыклад, камандай shutdown).

Прыклад

правіць

Размантаванне падзела hda2:

  umount /dev/hda2

Размантаванне ўсіх замантаваных файлавых сістэм (акрамя каранёвай):

  umount -a

Прымусовае размантаванне, незалежна ад таго, ужываецца прылада, ці не:

  umount -f /cdrom

Размяшчэнне

правіць

У залежнасці ад АС размяшчэнне ўтыліты можа розніцца: