Volvo PV444
Volvo PV444 — легкавы аўтамабіль кампаніі Volvo. Першая масавая мадэль кампаніі і першы Volvo з апорным кузавам. З 1947 па 1958 год выраблена 196 005 аўтамабіляў[1].
Гісторыя
правіцьУ верасні 1944 года прататып прадставілі на выставе ў Стакгольме. Заяўлены кошт на момант дэбюту складаў 4800 шведскіх крон. Было зроблена 2300 заказаў, аднак пачаць вытворчасць машын адразу пасля вайны перашкаджалі масавыя забастоўкі ў пастаўшчыкоў кампанентаў і дэфіцыт сталі. У 1946 годзе ўдалося сабраць толькі два PV444 для рэкламнага аўтапрабегу — машыны праехалі 30 тысяч кіламетраў праз усю Швецыю.
Вытворчасць пачалася ў пачатку 1947 года. Цана вырасла да 6050 крон, але тыя, хто аформіў перадзаказ, атрымалі машыны па першапачатковым кошце. 8 лютага першыя аўтамабілі былі пастаўлены кліентам.
З 1949 года для паляпшэння абароны кузава ад карозіі стала ўжывацца фасфатаванне Roto-Dip.
Пачынаючы з 1950 года амаль кожны год выходзілі новыя мадыфікацыі, якія атрымлівалі літарныя індэксы:
- PV444B (верасень 1950 — чэрвень 1951): павялічаная да 44 к. с. магутнасць рухавіка, новая прыборная панэль з круглым спідометрам перад кіроўцам, з'яўленне замка запальвання замест кнопкі старцёра, новыя бамперы з ікламі, нумарны знак апушчаны да бампера. Самай адметнай навіной сталі паказальнікі павароту на даху, празваныя «зязюляй». Выпушчана 4500 аўтамабіляў B і 3000 аўтамабіляў BS.
- PV444С (чэрвень 1951 — ліпень 1952): выпушчана 3500 аўтамабіляў C і 4500 CS.
- PV444D (жнівень 1952 — лістапад 1953): больш магутны генератар, абагравальнік як опцыя. Паказальнікі паваротаў перасунулі на стойкі. Выпушчана 3500 аўтамабіляў D і 5500 шт DS.
- PV444E (снежань 1953 — лістапад 1954): новы карбюратар, ацяпленне — у стандарце. Выпушчана 14350 E і 17599 ES.
- PV444H (снежань 1954 — лістапад 1955): вялікае задняе акно, вялікія заднія ліхтары, размешчаныя вышэй. Пачаўся экспарт у ЗША, у жніўні 1955 года першыя PV 444 былі выгружаны ў Лонг-Біч, штат Каліфорнія[2]. Для Амерыкі аўтамабілі былі абсталяваны рухавіком B14A ад мадэлі P1900 (70 к.с., што дало машыне максімальную хуткасць 140 км / г). Выпушчана 29046 аўтамабіляў Н і HS.
- PV444K (снежань 1955 — студзень 1957): павелічэнне да 51 к.с. магутнасці рухавіка, новая рашотка радыятара. Выпушчана 33918 аўтамабіляў K/KS.
- PV444L (студзень 1957 — жнівень 1958 года): новы рухавік В16 ад Volvo Amazon (60 к.с.), мадыфікаваны задні мост, новая рашотка радыятара з вялікім V у цэнтры, з'яўляюцца сігналы павароту спераду, новыя заднія ліхтары з убудаванымі сігналамі, рамяні бяспекі прапаноўваюцца ў якасці дадатковага абсталявання. Выпушчана 64087 аўтамабіляў L/LS.
-
Volvo PV444CS
-
Volvo PV444DS
-
Volvo PV444E
-
Volvo PV444H
-
Volvo PV444K
-
Volvo PV444L
Пасля чарговай мадэрнізацыі ў 1958 годзе аўтамабіль быў заменены на Volvo PV544.
Тэхнічныя характарыстыкі
правіць- Кузаў: апорны, 2-дзверны, 4-месны;
- Памеры, даўжыня / шырыня / вышыня: 4450/1590/1560 мм;
- База: 2600 мм;
- Маса: 1070 кг;
- Рухавік: B4B, 4-цыліндравы, з верхнім размяшчэннем размеркавальнага вала;
- Аб'ём рухавіка: 1414 cm³;
- Магутнасць: 40 к.с.(1944-50), 44 к.с.(1950-55), 51 к.с. (1955-57);
- Максімальны круцільны момант: 93 Нм пры 2200 аб/хв;
- Каробка перадач: механічная, 3-ступеньчатая;
- Максімальная хуткасць: 124 км/г;
- Бензабак: 36 л.
Зноскі
- ↑ Heritage Models: PV444 (англ.). volvocars.com. Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Our heritage (англ.). volvocars.com. Праверана 11 лютага 2022.
Літаратура
правіць- Вольво PV-444 // Энциклопедия автомобилей. Фирмы. Модели. Конструкции. — М.: За рулём, 2001. — С. 104. — 576 с. — ISBN 5-B5907-293-7. (руск.)
Спасылкі
правіцьVolvo PV444 на Вікісховішчы |
- Volvo создает массовый автомобиль (руск.). motor.ru (16 снежня 2011). Праверана 11 лютага 2022.
- Vor 75 Jahren: Produktionsstart des Volvo PV444 (ням.). de.motor1.com (8 лютага 2022). Праверана 11 лютага 2022.
- PV 444 hat 75 Jahre auf dem Buckel (ням.). motor-klassik.de (11 лютага 2022). Праверана 11 лютага 2022.