Патрыцыя Вольска (польск.: Patrycja Wolska), больш вядомая як Вольска (польск.: WOLSKA; 29 чэрвеня 2000, Плоцк, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — польская спявачка, мультыінструменталіст, аўтар песень і кампазітар.

WOLSKA
польск.: Patrycja Wolska
Дата нараджэння 29 чэрвеня 2000(2000-06-29) (23 гады)
Месца нараджэння Плоцк, Мазавецкае ваяводства, Польшча
Краіна Польшча
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітар
Інструменты укулеле, скрыпка, фартэпіяна
Жанры інды-поп
Калектывы WOLSKA
facebook.com/wolskamusic

Біяграфія правіць

У Патрыцыі Вольскай змалку выявіліся здольнасці да мастацтва. У 3 гады яна пачала наведваць тэатральныя і музычныя гурткі. З 7 гадоў грае на скрыпцы і фартэпіяне, пазней пазнаёмілася з укулеле. У 8 гадоў пачала пісаць песні[1], якіх мае больш за 200. Аўтар тэкстаў на польскай, англійскай, французскай і іспанскай мовах. Вучылася класічным спевам, была звязана з маладзёжным хорам, дзе спявала як салістка ў класічным і папулярным рэпертуары. Яна таксама выступала на міжнародных спаборніцтвах у Еўропе, дзе разам з камандай атрымала шэраг узнагарод[2].

Вучылася ў Варшаўскім універсітэце на кафедры сучасных моў.

Творчасць правіць

Патрыцыя Вольская — пераможца Нацыянальнага конкурсу выканаўцаў на замежнай мове JoséSong у 2018 годзе. [3]

Дэбют з уласнымі песнямі адбыўся ў 2021 годзе, першы выступ з уласнай песняй адбыўся на 59-м KFPP[pl] у Аполі[4].

Яе дэбютны сінгл «Тэлефон», падрыхтаваны сумесна з прадзюсарам Пятром Левандоўскім, выйшаў 18 сакавіка 2021 года.

1 кастрычніка 2022 года ўдзельнічала ў Дні Польскай музыкі[5].

14 красавіка 2023 года выйшаў яе дэбютны альбом пад назвай WOLSKA.

Яшчэ да выхаду альбома яна выпусціла некалькі сінглаў, якія атрымалі станоўчыя водгукі, разам з Пятром Левандоўскім запісала хіт пад назвай «Dziewczyna z sąsiedztwa», які дасягнуў 13-га месца ў польскім агульнанацыянальным чарце Airplay[6].

Ацэнкі правіць

Песні Вольскай называюць глытком свежасці не толькі дзякуючы музычным творам, але і зместу і пасылу. Напрыклад, песня «Тэлефон» распавядае пра ўплыў тэхналогій на чалавецтва і іх пагрозы. Нягледзячы на ​​тое, што сінгл пачынаецца з тонкіх, бадзёрых гукаў, тэкст песні, безумоўна, выклікае роздум. Варты ўвагі і голас Вольскай. Ён меладычны і лёгкі для праслухоўвання, таму мае шанец прабіцца ў мэйнстрым.[7]

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Год Арыгінальная назва Па-беларуску
2023 Psychofanka Псіхафанка

Сінглы правіць

Год Арыгінальная назва Па-беларуску
2021 Telefon Тэлефон
2021 Kaput! Капут!
2021 Mięta Мята
2021 Hulajnoga Самакат
2021 Niewidomy świat Сляпы свет
2022 Dobranocka Дабранач
2022 Dziewczyna z sąsiedztwa Суседская дзяўчына
2022 Metropolis Мегаполіс
2022 (Smutna) Dziewczyna z sąsiedztwa (Сумна) Суседская дзяўчына
2023 Zwiastun Трэйлер
2024 Mewy na Bemowie Чайкі ў Бемова
2024 Bulwary Бульвары

Зноскі правіць

  1. Polskie Radio Czwórka Stacja Kultura "Telefon" - debiutancki singiel WOLSKIEJ (24 сакавіка 2021).
  2. Wolska chce, żebyśmy poczuli "Miętę". Jest już nowy singiel młodej polskiej artystki (1 жніўня 2021).
  3. WOLSKA „Zależy mi, aby pokazywać przede wszystkim autentyczność i codzienność” (14 красавіка 2021).
  4. 59. KFPP: Scena alternatywna z podtekstem romantycznym w strugach deszczu [ZDJĘCIA] (20 чэрвеня 2022).
  5. Też czujecie miętę do muzyki? (1 кастрычніка 2022).
  6. "WOLSKA" – debiutancki album WOLSKIEJ (14 красавіка 2023).
  7. Wolska bilety na wydarzenia 2024 eBilet.pl (24 сакавіка 2021).