Wajskowy
«Wajskowy» (Вайсковы; літ.: Karys) — беларускі часопіс, выдаваўся Аляксандрам Ружанцовым у Коўне.
Wajskowy | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Аляксандр Ружанцоў |
Краіна | |
Заснавана | 1 мая 1921 |
Спыненне публікацый | 25 лістапада 1921 |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | двутыднёвік |
Галоўны офіс | Коўна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камандзір беларускага асобнага батальёна, які ваяваў супраць бальшавікоў на Усходнім фронце, Аляксандр Ружанцоў у лістападзе 1920-га быў арыштаваны літоўскімі ўладамі. Пасля вызвалення з-пад арышту А. Ружанцоў ужо працаваў у Коўне ў Генеральным штабе Літоўскага войска. Толькі некалькі месяцаў ён пачакаў ды ўзяўся за выдавецкую дзейнасць (у якой ужо меў досвед). Ружанцоў заснаваў двутыднёвік для беларусаў-вайсковых Літоўскага Войска пад назвай «Wajskowy».
«Вайсковы» выходзіў з 1 траўня 1921 года. Апошні вядомы нам нумар пазначаны 25 лістапада 1921 года. Выданне таксама было рукапіснае і памнажалася на шапірографе. Спачатку яно друкавалася выключна беларускай лацінкай, пасля пачалі з’яўляцца артыкулы і на кірыліцы, а пасля выданне цалкам на яе перайшло (з пятага нумара). Спачатку «Вайсковы» быў газетай, але пасля ягоны аб’ём павялічыўся, сталі больш разнастайнымі матэрыялы, і ён пераўтварыўся ў часопіс. Пры гэтым тэхнічныя сродкі яго выдання не змяніліся.
Нумары часопіса захоўваюцца ў зборах Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вільні.
Нумары
правіць- № 1 — 1 траўня 1921 году.
- № 2 — 16 траўня 1921 году.
- № 3 — 1 чэрвеня 1921 году.
- № 4 — 16 чэрвеня 1921 году.
- № 5 — 16 ліпеня 1921 году.
- № 6 — 31 ліпеня 1921 году.
Спасылкі
правіць- Беларускі часопіс “Вайсковы”, 1921 год. Перадрук(бел. (тар.)) // Беларускі Рэзыстанс. — 2013. — № 1 (14). — С. 50 — 91.
- Беларускі часопіс “Вайсковы”, 1921 год. Перадрук(бел. (тар.)) // Беларускі Рэзыстанс. — 2014. — № 1 (15). — С. 25 — 39.
- Беларускі часопіс “Вайсковы”, 1921 год. Перадрук(бел. (тар.)) // Беларускі Рэзыстанс. — 2015. — № 1 (16). — С. 28 — 46.
- Беларускі часопіс “Вайсковы”, 1921 год. Перадрук(бел. (тар.)) // Беларускі Рэзыстанс. — 2016. — № 1 (17). — С. 25 — 38.