Weesp
Weesp — гурт, створаны ў 2008 годзе, грае цяжкую музыку, змешвае стылі альтэрнатыўнага року і металу. Weesp вылучае выкарыстанне вялікай колькасці аналагавых сінтэзатараў, што асабліва заўважна на апошніх запісах гурта.
Weesp | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
Альтэрнатыўны рок Метал |
Гады | 2008 — па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень | Англійская |
Лэйбл | Zeppelin records |
Склад |
Аляксей Фалько Дзмітрый Будзько Станіслаў Будзько Міхаіл Залуцкі Максім Судакоў |
weespofficial.com | |
![]() |
Гісторыя
правіцьГурт створаны ў 2008 годзе Аляксеем Фалько, Дзмітрыем Будзько і Міхаілам Залуцкім. Да гэтага моманту музыкі гралі разам ужо каля пяці год. Натхнёныя такімі калектывамі, як The Prodigy, Nine Inch Nails, Red Hot Chilli Peppers, Korn і Metallica, яны неўзабаве выпрацавалі свой унікальны стыль — сумесь цяжкіх рыфаў з меладычнасцю і класічным гучаннем сінтэзатараў.
У 2008 гурт запісвае свой першы міні-альбом «ep2008vol.1», за якім у 2009 годзе выйшаў другі міні-альбом «Taste Of Steel». У 2009 годзе гурт канчаткова вызначаецца з назвай. Спачатку музыкі называюць сябе Wisp. Неўзабаве высветлілася, што музыка Рэйд Дан, які грае электронную музыку, ужо выкарыстоўвае гэты псеўданім. Таму ў 2009 годзе гурт прыняў канчатковае рашэнне змяніць назву на Weesp.
2008 — ЕР «ep2008vol.1»
правіцьСвой першы міні-альбом «ep2008vol.1» Weesp пачалі запісваць у 2008 годзе, планавалі выдаць поўнафарматны альбом. Пасля запісу 9 трэкаў, гурт вырашае выпусціць толькі 3 песні ў фармаце ЕР. Назва міні-альбома падказвала, што будзе таксама і vol2, які, аднак, так ніколі і не быў выпушчаны.
2009 — «Taste of Steel» і «EXODUS:Origins»
правіцьДругі міні-альбом «Taste Of Steel» быў запісаны ў 2009 годзе. На апошніх этапах працы над запісам вакаліст Лекс нечакана прапануе дадаць партыю сінтэзатара. Такім чынам, дамешак электроннага гучання альбом набыў усяго за некалькі тыдняў да рэлізу.
У 2009 годзе ў гурце адбываюцца змены складу. Weesp прымае рашэнне прыняць у гурт Станіслава (Стака) Будзько, што дазволіла вакалісту Лексу, які раней граў партыі сінтэзатара, сфакусавацца на вакале і насычанасці сцэнічнага шоу. Да 2009 года ў гурце назіраліся частыя змены ўдарніка, пакуль, амаль у адзін час са Стакам, да гурта не далучыўся Аляксей (Гал) Галеснік, зацвердзіўшы, такім чынам, канчатковы склад калектыву.
Пазней у 2009 годзе Weesp выпускаюць эксперыментальны сінгл «Exodus:Origins», у якім дадаюць ноткі прагрэсіўнага металу і матрока да асноўнага гучання. Кампазіцыя з’яўляецца першай у трылогіі «Exodus».
2011 — «This Will Destroy Us» і «Our Own Gale»
правіцьУ 2011 годзе Weesp выпускае альбом «This Will Destroy Us», які складаецца з шасці кампазіцый, уключаючы абноўленую версію тых, што раней выходзілі на сінгле «Exodus:Origins».
З альбомам «This Will Destroy Us» у гурта канчаткова сфармавалася сваё пазнавальнае гучанне.
Пасля рэлізу «This Will Destroy Us» гурт здымае сваё дэбютнае афіцыйнае відэа на песню «Livan». У перыяд з 2011 па 2014 Weesp выпускаюць яшчэ некалькі музычных кліпаў.
У 2011 на сваіх канцэртах Weesp пачалі выконваць кавер на культавы хіт «Omen» гурта The Prodigy, трэк хутка заваяваў папулярнасць у слухачоў. Студыйная версія кавера была ўключана ў альбом «The Void».
2013 — «Caves Unplugged»
правіцьНа стыку 2012—2013 гадоў Weesp запісвае акустычную версію кампазіцыі «Caves» з альбома «Taste of Steel» пад назвай «Caves unplugged». У тым жа годзе Weesp выпускаюць кліп на гэтую песню.
2015 — «The Void»
правіць20 жніўня 2015 года Weesp выпускаюць свой першы поўнафарматны альбом «The Void», праца над якім вялася на працягу некалькіх гадоў.[1]
Запіс «The Void» як дэбютнага поўнафарматніка гурта доўга адкладалася. Са слоў фронтмэна, «альбом адлюстроўвае ўражанні і вопыт, назапашаны музыкамі за папярэднія 10 гадоў жыцця. Менавіта па гэтай прычыне гучанне і настрой альбома часам істотна адрозніваецца ад песні да песні. У альбоме знайшлі сваё адлюстраванне як яркія юнацкія ўражанні, так і горкія ўрокі на сваіх памылках».
У параўнанні з папярэднімі рэлізамі, у альбоме «The Void» чуваць больш электронікі, але яго ўсё роўна можна назваць рок/метал альбомам. Амерыканскі партал Damnation magazine[2] паказаў, што ў іх музыцы «прысутнічае гучанне метал-музыкі».
Альбом уключае некалькі трэкаў, запісаных сумесна з Коры Бранданам з гурта Norma Jean. Голас Коры можна пачуць у песнях «Solar Empire» і «Everything Burns».
У адрозненне ад папярэдніх альбомаў, «The Void» быў запісаны не на радзіме музыкаў, а на вядомай польскай студыі Hertz братамі Веслаўскімі, вядомымі па працы з такімі калектывамі як Behemoth і Vader.
Па стане на май 2017 года музыкі рыхтуюць новы альбом з працоўнай назвай «Black Sails».
2018 — «Black Sails»
правіцьУ канцы 2017 года гурт выпусціў сінгл Illumination разам з афіцыйным кліпам, а таксама абвясціў назву новага альбома Black Sails, выхад якога паабяцалі ў першай палове 2018 года.
Пазней была абвешчаная дакладная дата рэлізу Black Sails — 5 красавіка 2018 года. Прадзюсавалі альбом браты Веслаўскія.
У лютым і сакавіку 2018 года гурт выпусціў яшчэ два новыя сінглы — Not Over і Who We Are, а таксама афіцыйны кліп на сінгл Not Over.
Падчас прома-кампаніі альбома Weesp пачалі называць суполку сваіх прыхільнікаў Чорнымі Ветразямі. Weesp кажуць, што Black Sails — гэта ўсе іх слухачы, аднадумцы, а таксама ўсе іншыя людзі, якія так падобныя і так непадобныя адначасова, якія мараць, любяць і вераць.
Альбом Black Sails — пра супрацьстаянне ціску грамадства на тых, хто не баіцца вылучацца, супраць палявання на ведзьмаў і масавай дыктатуры ў галіне культуры і самавыяўлення.
Альбом атрымаўся нашмат цяжэйшым як у музычным, так і ў лірычным сэнсе, у той жа час захаваўшы тую шчырую, яркую эмацыйную падачу, характэрную Weesp.
Black Sails выйшаў 5 красавіка 2018 года і ўключае 9 трэкаў агульнай працягласцю гучання 41 хвіліна.
2019 — «Crystal Clean Waters»
правіць11 верасня выйшаў новы альбом гурта Weesp — Crystal Clean Waters. У яго ўвайшлі 7 трэкаў з двух папярэдніх альбомаў у акустычным выкананні, а таксама два канцэртныя «лайвы» з прэзентацыі апошняга альбома Black Sails.
У акустычнае гучанне альбома нечакана натуральным чынам уплятаюцца гукі аналагавага сінтэзатара Oberheim, запісаныя пад уражаннем ад першага сезона серыяла «Дзіўныя рэчы». Песні гучаць жыва, выразна і, нягледзячы на адсутнасць цяжкіх гітар і барабанаў, застаюцца вядомымі дзякуючы фірмоваму гучанню Weesp. На новыя варыянты трэкаў Illumination, Red Neon Glow і Monsters гурт зняў відэа.
2020 — «Боль»
правіць11 верасня выйшаў новы альбом гурта Weesp — «Боль». У яго ўвайшлі 8 трэкаў на рускай мове.
2022 — «Шлях у цемры»
правіць1 верасня выйшаў новы сінгл «Наступит Время» з будучага альбома пад назвай «Шлях у цемры», які гурт прадставіць зімой 2022 года.
6 кастрычніка выйшаў яшчэ адзін сінгл пад назвай «Нас не знойдуць» з вышэйзгаданага альбома «Шлях у цемры».
Дыскаграфія
правіць- 2008 — «ep2008vol.1» (EP)
- 2009 — «tasteofsteel» (міні-альбом)
- 2011 — «This Will Destroy Us» (міні-альбом)
- 2015 — «The Void»[1]
- 2018 — «Black Sails»
- 2019 — «Crystal Clean Waters»
- 2020 — «Боль»
Сінглы
правіцьВідэаграфія
правіцьЛайвы
правіць- 2010 — «Livan»
- 2011 — «Omen (The Prodigy cover)»
- 2015 — «Beware The Blind Spots»'
Кліпы
правіць- 2011 — «Livan»
- 2013 — «Caves unplugged»
- 2013 — «Our Own Gale (lyric-відэа)»
- 2013 — «Sub»
- 2015 — «Murderers»
- 2015 — «Solar Empire»
- 2017 — «Illumination»
- 2018 — «Not Over»
- 2018 — «Who We Are»
- 2020 — «Железный край»
- 2020 — «Выстрел в небо»
- 2022 — «Наступит время»
- 2022 — «Нас не найдут»
Склад
правіць- Аляксей (Lex) Фалько — вакал, піяніна
- Міхаіл (Mike) Залуцкі — гітара
- Дзмітрый (Mi) Будзько — бас-гітара
- Станіслаў (Stak) Будзько — электроніка
- Максім (Max) Судакоў — ударныя
Зноскі
- ↑ а б Разносторонний альбом группы Weesp (+слушать) / Experty.by
- ↑ damnationmag. Album Review: Weesp – The Void(недаступная спасылка). Damnation Magazine. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2015. Праверана 26 красавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт гурта Weesp (англ.)
- Відэаканал Weesp на сэрвісе відэахостынгу YouTube
- Weesp на сайце Last.fm
- Weesp на сайце SoundCloud