The Western Union Company (Вестэрн Юніён) — амерыканская кампанія, якая спецыялізуецца на прадастаўленні паслуг грашовага пасярэдніцтва. Заснавана ў 1851 годзе. З’яўляецца адным з лідараў на рынку міжнародных грашовых пераводаў. У рэйтынгу Fortune 500 у 2009 годзе кампанія заняла 451-ю пазіцыю, пасунуўшыся з 473-га радка ў 2008 годзе. Прыбыткі кампаніі за 2007 год склалі $ 4,9 млрд долараў ЗША, а колькасць транзакцый склала 572 млн. Да пераходу да грашовых пераводаў кампанія аказвала паслугі ў сферы тэлеграфнай сувязі.

The Western Union Company
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: WU
Заснаванне 1851
Заснавальнікі Эзра Корнел
Размяшчэнне ЗША: Грынвуд-Віледж, штат Каларада
Ключавыя постаці Хікмет Эрсек (прэзідэнт і CEO)
Скот Шэйрман (фінансавы дырэктар, выканаўчы віцэ-прэзідэнт)[1]
Галіна Грашовае пасродніцтва
Уласны капітал
  • 187 млн $ (31 снежня 2020)[3]
Абарот $5,66 млрд (2012)
(2011 — $5,49 млрд)[2]
Аперацыйны прыбытак $1,33 млрд (2012)
(2011 — $1,39 млрд)[2]
Чысты прыбытак $1,03 млрд (2012)
(2011 — $1,17 млрд)[2]
Актывы
  • 9,5 млрд $ (31 снежня 2020)[3]
Колькасць супрацоўнікаў каля 9000 (2012)[2]
Даччыныя кампаніі Western Union International Bank GmbH, organizační složka[d] і American Telegraph & Cable Company[d]
Сайт www.westernunion.com

Паўночнаамерыканская штаб-кватэра кампаніі змешчана ў Грынвуд-Віледжы, штат Каларада, а галоўны офіс міжнароднай службы маркетынгу і камерцыйных паслуг знаходзіцца ў Монтвейле, Нью-Джэрсі.

Зноскі

Спасылкі правіць