Witaj
Witaj (бел.: Дзень добры, з верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай моваў) — моўны праект, які распаўсюджвае сістэму двухмоўнага выхавання і навучання на нямецкай і сербалужыцкіх мовах у дашкольных установах і школах Лужыцы (у землях Саксонія і Брандэнбург), мэтай якога з'яўляецца захаванне і развіццё моў лужыцкіх сербаў — славянскай нацыянальнай меншасці, што жыве на ўсходзе Германіі.
Гісторыя
правіцьСпробы рэалізацыі праектаў па фарміраваню сістэм двухмоўнай адукацыі для дзяцей ранняга ўзросту да прымянення ў Германіі ажыццяўляліся ў Канадзе і ў некаторых краінах Еўропы, мовы карэнных народаў якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Такім праектам, напрыклад, з'яўляецца брэтонская Diwan у Францыі. Абапіраючыся на існуючы вопыт іншых краін, арганізатары праекта Witaj пачалі яго працу 1 сакавіка 1998 года ў адным з раёнаў Котбуса — Зілоў (ням.: Sielow), дзе ў дзіцячым садзе была набрана першая група з 12 дзяцей. Навучанне сербалужыцкім мовам у групах, якія працуюць па гэтай праграме, ажыццяўляецца метадам апускання ў моўнае асяроддзе, пры якім зносіны выхавальніка з дзецьмі адбываюцца толькі на серболужыцкай мове. Многія з удзельнікаў у праграме вучацца затым у пачатковых школах, у якіх выкладанне большасці прадметаў вядзецца на сербалужыцкай мове. Адзін з першых удзельнікаў праекта Witaj у 2006 годзе паступіў у котбускую Ніжнялужыцкую гімназію (Niedersorbische Gymnasium).
Да 2009 года ў Брандэнбургу і Саксоніі налічвалася 5 дзіцячых садкоў, якія працавалі па праграме Witaj[1]:
- Дзіцячы сад «Mato Rizo» у Котбусе (Зілоў) (Брандэнбург) — 55 дзяцей;
- Дзіцячы сад «Villa Kunterbunt» у Котбусе (Брандэнбург) — 68 дзяцей;
- Дзіцячы сад «Milenka» у Роне (Саксонія) — 35 дзяцей;
- Дзіцячы сад «Pumpot» у Хойерсверда (Саксонія) — 26 дзяцей;
- Дзіцячы сад у Мальшвіцы (Саксонія) — 39 дзяцей;
Акрамя таго, па прыкладу дзіцячых садоў-Witaj ў нямецкамоўных дзіцячых садках былі створаны асобныя групы-Witaj — 11 у Саксоніі і 8 у Брандэнбургу[2]. У адрозненне ад астатніх сербалужыцкіх дзіцячых садоў у якія працуюць па праграме Witaj дзяцей прыводзяць са змешаных нямецка-лужыцкіх або цалкам нямецкамоўных сем'яў.
Матэрыялы па рэалізацыі праекта публікуюцца ў часопісе «Serbska šula».
Вядомыя супрацоўнікі
правіць- Інгрыд Хусцетава (нар. 1956) — ніжнялужыцкая пісьменніца.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Budarjowa L. Aktualna analyza serbskeho šulstwa. — Budyšin/Bautzen: Serbske šulske towarstwo z.t., Serbski institut Budyšin. — С. 7.
- ↑ Budarjowa L. Aktualna analyza serbskeho šulstwa. — Budyšin/Bautzen: Serbske šulske towarstwo z.t., Serbski institut Budyšin. — С. 5.
Літаратура
правіць- Beata Brězanowa, 10 lět po załoženju Rěčneho centruma WITAJ, Serbska šula, стр. 74 — 76, № 3, 2011
Спасылкі
правіць- Rěčny centrum Witaj. Sprachzentrum (ням.). — Афіцыйная старонка моўнага цэнтра Witaj. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2012.
- WITAJ-Website des Sorbischen Schulvereins (ням.). — Сайт Witaj Асацыяцыі сербалужыцкіх школ (Serbske šulske towarstwo). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2012.