Zeekr — кітайская аўтамабільная марка, падраздзяленне Geely Holding Group. Спецыялізуецца на выпуску электрамабіляў.

Zeekr
Заснаванне 2021
Заснавальнікі Джылі
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Дэвіз Stay Zero, Stay Cool
Матчына кампанія Джылі
Сайт zeekrlife.com (кіт.)
zeekrglobal.com

Фабрыка размешчана ў горадзе Нінбо. Вытворчасць афіцыйна стартавала 19 кастрычніка 2021 года[1]. У снежні 2023 года пачалася пастаўка машын у Еўропу[2].

Мадэльны шэраг правіць

Выпускае электрамабілі на базе платформы Sustainable Experience Architecture (SEA):

  • шуцінг-брэйк Zeekr 001 (2021–ц.ч.);
  • седан Zeekr 007 (2023–ц.ч.);
  • мінівэн Zeekr 009 (2023–ц.ч.);
  • красовер Zeekr X (2023–ц.ч.).

Крыніцы правіць

  1. "Geely's Zeekr 001 Enters Production In China" [англійская]. insideevs.com. 2021-10-19. Праверана 2023-12-11.
  2. "Zeekr begins vehicle deliveries in Europe" [англійская]. cnevpost.com. 2023-12-11. Праверана 2023-12-11.