Ба́рау (англ.: Barrow) — востраў у Індыйскім акіяне. Уваходзіць у склад аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. У нашы дні з’яўляецца нацыянальным паркам. Плошча — 202 км².

Барау
англ. Barrow
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча202 км²
Найвышэйшы пункт76 м
Размяшчэнне
20°47′07,80″ пд. ш. 115°22′57,90″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
РэгіёнЗаходняя Аўстралія
Барау (востраў) (Аўстралія)
Барау
Барау
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Барау месціцца за 60 км ад паўночнага ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Быў утвораны каля 6 800 гадоў таму ў выніку падвышэння ўзроўню акіяна. Суша ўяўляе сабою невысокія вапняковыя ўзвышшы хваляпадобнай формы ў атачэнні шырокіх прыбярэжных раўнін, пакрытых лугамі. Найвышэйшы пункт дасягае 76 м. На востраве сустракаюцца саланчакі, пячоры, пясчаныя выдмы, уздоўж берагоў — каралавыя рыфы.

У 1964 годзе на поўдні вострава былі адкрыты радовішчы нафты. Яе здабыча з’яўляецца важнай крыніцай даходаў Заходняй Аўстраліі. З 2009 года вядзецца здабыча газа.

Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае ўсяго 308,7 мм. Найбольш засушлівыя месяцы — жнівень і верасень. Улетку на ўзбярэжжа абрушваюцца цыклоны. У 1996 годзе зарэгістраваны выпадак, калі парывы ветру дасягалі 408 км у гадзіну.

Прырода правіць

Востраў Барау з’яўляецца важным месцам гнездавання марскіх птушак і размножвання марскіх чарапах. Тут сустракаюцца рэдкія віды яшчарак і сумчатых сысуноў.

Гісторыя правіць

Продкі аўстралійскіх абарыгенаў прыйшлі на землі вострава Барау каля 10 тысяч гадоў таму. Аднак пасля падвышэння ўзроўню акіяна 6 800 гадоў таму востраў быў аддзелены ад мацерыка шырокай марской прасторай. Карэннае насельніцтва пакінула яго. Да з’яўлення еўрапейцаў ён быў бязлюдным.

Відавочна, востраў быў адкрыты ў 1628 г. маракамі Галандскай Ост-Індскай кампаніі. У 1818 г. ён быў нанесены на карты і названы ў гонар Джона Барау, тагачаснага сакратара брытанскага адміралцейства. На ім спыняліся кітабоі, лаўцы жэмчугу і марскіх чарапах. У 1846 г. з'явілася першае навуковае апісанне флоры і фаўны. У далейшым прыродай ізаляванага вострава цікавіліся многія даследчыкі Заходняй Аўстраліі. У 1908 г. Барау быў абвешчаны запаведнікам, у 1910 г. — нацыянальным паркам.

У 1947 г. пачалося геалагічнае даследаванне Барау і прылеглых марскіх тэрыторый. У выніку ў 1964 г. былі адкрыты і пачалі эксплуатавацца радовішчы нафты. З 2009 года вядзецца здабыча газа. Кампаніі, якія здабываюць карысныя выкапні, удзельнічаюць у ахове мясцовага прыроднага асяроддзя. На востраве пабудаваны порт для транспартных суднаў і аэрапорт.

Спасылкі правіць