Марцаліна Кулікоўская

Марцалíна Куліко́ўская (польск.: Marcelina Kulikowska; 4 лютага 1872, Белавусаўка, Падолле, цяпер Украіна — 19 чэрвеня 1910, Кракаў, Польшча) — польская драматургіня, паэтэса, пісьменніца, адна з галоўных прадстаўніцаў польскага літаратурнага ўпадніцтва, феміністка, прыродазнаўца, рэпарцёрка[1].

Марцаліна Кулікоўская
польск.: Marcelina Kulikowska
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Marcelina Drogomir
Дата нараджэння 4 лютага 1872(1872-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1910(1910-06-19) (38 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, журналістка, пісьменніца
Гады творчасці 18991910
Жанр п’еса, апавяданне і Рэпартаж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марцаліна Кулікоўская нарадзілася 4 лютага 1872 г. у Белаусаўцы на Падоллі ў памешчыцкай сям’і. Яе бацькамі былі Адам Кулікоўскі і Марцаліна Буркоўская. Рана асірацела. Няма ніякай інфармацыі пра іншых сваякоў пісьменніцы[2].

Скончыла сярэднюю школу ў Варшаве. Скончыла Жэнеўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «прыродазнаўчыя навукі». Пазней стала сузаснавальніцай Таварыства жаночай малодшай сярэдняй школы ў Кракаве. Марцаліна Кулікоўская працавала там настаўніцай, пакуль не выявілася, што яна не з'яўляецца тэісткай і падтрымлівае тэорыю эвалюцыі, што зрабіла немагчымай ейную далейшую працу ў галіне адукацыі[3].

Яна пісала рэпартажы, у тым ліку для «Kurjer Lwowski». Чаліца Таварыства навуковай дапамогі польскім жанчынам імя Крашэўскага і сузаснавальніца Таварыства Народнага ўніверсітэта імя А. Міцкевіча, які быў створаны ў Кракаве і Львове ў 1898 годзе[4].

Шмат вандравала і праявіла сябе, як выбітная рэпарцёрка[5].

Хварэла на неўрастэнію. У 38 гадоў яна скончыла жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў сэрца. Пахаваная на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[6].

Сябравала з Гэленай Віткоўскай, якая пасля смерці апублікавала літаратурную спадчыну пісьменніцы. У дзённіку і лістах М. Кулікоўскай да Г. Віткоўскай часам праяўляюцца пачуцці і фізічныя жаданні да сяброўкі, што дазволіла некаторым даследчыкам выказаць думку пра іх раман[7].

Творчасць правіць

Кулікоўская была перш за ўсё паэткай, вельмі пладавітай. Аднак пры жыцці выдала толькі два тамы паэзіі. У 1906 г. выйшаў першы зборнік паэзіі «Z cyklu: Dzisiejszym dniom» — падборка вершаў, поўных эмоцый і патасу, напісаных у гарачай рэвалюцыйнай атмасферы 1905—1906 гг. Яны былі выразам надзеі паэткі на тое, што рэвалюцыйнае паўстанне прывядзе да ўз'яднання рассеянай нацыі, адмовы ад эгацэнтрызму на карысць супольнай працы. Зборнік быў цёпла ўспрыняты, і «Nowa Reforma» (1906, No 138) пісала, што змешчаныя ў ёй вершы — дасканалая проціяддзе ад дэкадэнцкіх настрояў, што пануюць у паэзіі маладога пакалення[8].

Праз тры гады, у 1909 годзе, выйшаў другі зборнік вершаў «Dusze kobiece… serce kobiece…». Пратаганісткі вершаў, уключаных у яго, — жанчыны, а кола пытанняў, якія абмяркоўваюцца, тыпова жаночыя: мацярынства, каханне, адзінота, а таксама барацьба за незалежнасць. Аднак гэты зборнік не быў добра ўспрыняты крытыкамі[9].

Трэці зборнік вершаў «Barwy duszy» выйшаў пасля смерці паэткі ў 1911 г. Быў выдадзены яе сяброўкай і спадарожніцай Гэленай Віткоўскай, якая істотна змяніла ўключаныя ў яго вершы: дала назвы асобным творам, змяніла асобныя словы або цэлыя радкі, версіфікацыю і пунктуацыю, часам скараціла некаторыя вершы[10].

М. Кулікоўская таксама пісала п’есы.

У 1907 годзе выйшаў ейны адзіны апублікаваны раман «W promieniach» (У промнях), дзеянне якога адбываецца ў сацыялістычным асяроддзі ў перыяд напярэдадні рэвалюцыі 1905 года[11].

Пасля смерці яе сяброўка Г. Віткоўская выдала кнігу дробных празаічных твораў Кулікоўскай — «Frania. Dziecko śmierci» (Франя. Дзіця смерці)[12].

М. Кулікоўская мела сапраўдны рэпарцёрскі талент. У 1907—1910 гадах супрацоўнічала з «Kurier Lwowski», друкавала ў ім свае рэпартажы. У «Kurier» яна апублікавала, між іншым, артыкул «Z impressors norweski», а ў 1907—1910 гадах свае выдатныя, сацыяльна і палітычна ангажаваныя рэпартажы аб падарожжах у Сілезію і Кашубію. Рэпартажы была сабраныя Г. Віткоўскай і выдадзеныя пасмяротна ў 1912 годзе ў зборніку «Z wędrówek po kraju» (З вандровак па краіне).

Г. Віткоўская таксама выдала пасмяротна — ужо ў 1911 годзе — дзённік М. Кулікоўскай — «Z dziejów duszy», які вяла пісьменніца з 1894 г[13].

На аснове творчасці М. Кулікоўскай, асабліва яе вершаў і дзённіка, можна ўзнавіць яе светапогляд. Ён склаўся падчас шырока распаўсюджанай крызы свядомасці, характэрнай для канца 19 — пачатку 20 ст. М. Кулікоўская шмат у чым тыповая прадстаўніца духу сваёй эпохі, — тыповая дэкадэнтка. Цэнтральнае месца ў дэкадэнцкім светапоглядзе — выдатным прыкладам якога з'яўляецца М. Кулікоўская — займае крыза каштоўнасцей, пытанні праўды, этыкі, рэлігіі і навукі[14].

Кулікоўская была эмансіпанткай, сімпатызавала фемінісцкім поглядам, пра што сведчаць яе выказванні ў дзённіку[15].

Творы правіць

  • 1899 — Mistrz Zenon
  • 1906 — Dzisiejszym dniom
  • 1907 — W promieniach
  • 1909 — Dusze kobiece… serce kobiece…
  • 1909 — Król Bolesław Chrobry
  • 1911 — Barwy duszy
  • 1911 — Frania. Dziecko śmierci
  • 1911 — Z wędrówek po kraju
  • 1911 — Z dziejów duszy (урыўкі з дзённіка Кулікоўскай, выдадзеныя яе сяброўкай Гэленай Віткоўскай)
  • У 2001 годзе выйшаў зборнік яе вершаў пад назвай Marcelina Kulikowska. Poezje.

Зноскі

  1. Grażyna Kubica, Nauka najważniejsza, Onet.pl, s. 4, https://archive.today/20120714081239/http://czytelnia.onet.pl/0,1319610,4,do_czytania.html
  2. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 36.
  3. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 49-50.
  4. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 67.
  5. Kulikowska, Marcelina, Baza «Archiwum kobiet: Piszące», http://archiwumkobiet.pl/autor/kulikowska-marcelina-0
  6. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 71.
  7. Marcelina Obarska, Smutniejsza od Schopenhauera. Przyjaźń emancypantek, Culture.pl, 12.08. 2021, https://culture.pl/pl/artykul/smutniejsza-od-schopenhauera-przyjazn-emancypantek
  8. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 38.
  9. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 38.
  10. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 39.
  11. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 39.
  12. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 39.
  13. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 40.
  14. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 41-42.
  15. Katarzyna Dormus, Poetka i nauczycielka — Marcelina Kulikowska (1872—1910), «Rozprawy z Dziejów Oświaty» 2011, nr 48, s. 44.