У 1967 годзе стаў студэнтам у Танзаніі, дзе прасякнуўся марксісцкімі ідэямі. Адправіўся добраахвотнікам у Мазамбік. У 1970 годзе паступіў ва угандзійскую ваенную разведку, аднак у 1971 годзе, пасля перавароту Ідзі Аміна збег у Танзанію. У 1979—1980 гг. — Міністр абароны ва ўрадзе Мільтана Аботэ. У 1980—1985 гг. — лідар паўстанцкай Арміі нацыянальнага супраціву. Добразычліўцы лічаць яго афрыканскім палітыкам новай хвалі, а злоснікі — архітэктарам сярэднявечнай імперыі Тутсі, за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Руанды і ДР Конга з мэтай падтрымкі сваіх супляменнікаў.