Ёган Марыя Фарына

Ёган (Джавані) Марыя Фарына (італ.: Giovanni Maria Farina, ням.: Johann Maria Farina, 1685-1766) — ураджэнец Італіі, заснавальнік парфумернай фабрыкі ў Кёльне, стваральнік адэкалона.

Ёган Марыя Фарына
італ.: Giovanni Maria Farina
Род дзейнасці парфумер, вынаходнік, бізнесмен, хімік
Дата нараджэння 8 снежня 1685(1685-12-08)
Месца нараджэння Італія
Дата смерці 25 лістапада 1766(1766-11-25) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1709 Фарына засноўвае ў Кёльне мануфактуру, сёння найстарэйшае парфумернае прадпрыемства ў свеце. Фарына называе свае духі ў гонар новай радзімы, горада Кёльна: адэкалон (фр.: eau de Cologne — «Кёльнская вада»)

Кёльн становіцца вядомым ва ўсім свеце горадам парфумераў: у XVIII стагоддзі «Кёльнскую ваду» заказвае вышэйшы свет усёй Еўропы.

«Мой водар нагадвае вясновую раніцу ў Італіі пасля дажджу, апельсіны, лімоны, грэйпфрут, бергамот, цэдрат, кветкі і травы маёй радзімы», — піша І. М. Фарына ў 1708 годзе ў лісце свайму брату.

Па словах Вальтэра, адэкалон Фарына спрыяе натхненню. Гётэ згадвае адэкалон ў трагедыі «Фаўст». Спадчыннікі Фарына становяцца пастаўшчыкамі двара англійскай каралевы Вікторыі і іншых манархаў Еўропы (у архіве захоўваюцца больш за 50 тытулаў дваровых пастаўшчыкоў).