Адэкалон
Адэкалон (фр.: Eau De Cologne «Кёльнская вада») — першапачаткова: духі, створаныя італьянскім парфумерам Ёганам Марыяй Фарына, у цяперашні час — від парфумнай прадукцыі, у склад якой уваходзіць 2-5% эфірных алеяў. Вырабляюцца адэкалоны як для мужчын, так і для жанчын, але пераважна пазіцыяніруюцца маркетолагамі як мужчынскі тавар, альтэрнатыўны «жаночай» парфуме.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/1811-Rosoli-Flacon.jpg/220px-1811-Rosoli-Flacon.jpg)
Гісторыя
правіцьУ Германіі
правіцьУ 1709 г. Ёган (Джавані) Марыя Фарына засноўвае ў Кёльне мануфактуру, сёння найстарэйшае парфумерна прадпрыемства ў свеце. Фарына называе свае духі ў гонар новай радзімы, горада Кёльна: Eau De Cologne - адэкалон («Кёльнская вада» - ням.: Kölnisch Wasser).