Ёнас Гелажус (літ.: Jonas Gelažius, нар. 18 студзеня 1947, в. Гумбялей[lt], Біржайскі раён, Літоўская ССР) — юрыст. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Ёнас Гелажус
Дата нараджэння 18 студзеня 1947(1947-01-18) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці юрыст
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 студзеня 1947 года ў в. Гумбялей[lt] Біржайскага раёна. Літовец. Пасля заканчэння сярэдняй школы пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам у васьмігадовай школе. Скончыў юрыдычны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. Капсукаса ў 1973 годзе. У 1973—1975 гадах працаваў ва Універсітэце марксізму-ленінізму Вільнюскага гаркама КПСС, а затым памочнікам Міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі Літоўскай ССР і галоўным юрысконсультам гэтага ж міністэрства. 3 1979 па 1982 год навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР (г. Масква) пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца-міжнародніка, прафесара, доктара юрыдычных навук Анатолія Аляксандравіча Маўчана. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Міжнародны дагавор і нацыянальнае заканадаўства аб ахове марскога асяроддзя». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў у 1983 годзе на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, у 1984—1985 гг працаваў на кафедры крымінальнага права, працэса і крыміналістыкі, звольніўся з працы у 1987 годзе.

Пасля ад’езду з г. Гродна на пражыванне ў г. Вільнюс ва ўмовах перабудовы актыўна займаўся палітычнай дзейнасцю, прымаў удзел у стварэнні шэрагу дэмакратычных партый у Літве.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням міжнароднага марскога права.

Літаратура правіць