Ёсеф Масапуст (чэшск.: Josef Masopust; 9 лютага 1931, Мост — 29 чэрвеня 2015, Прага) — чэхаславацкі футбаліст, паўабаронца, трэнер. Адзін з найлепшых ігракоў у гісторыі чэхаславацкага і чэшскага футбола. Найлепшы футбаліст у гісторыі Чэхіі па версіі часопіса «Гол». Лідар зборнай, якая выйшла ў фінал чэмпіянату свету 1962 года, у якім забіў адзіны гол сваёй каманды. Найлепшы футбаліст Еўропы — 1962. Па версіі МФФІІС знаходзіцца на 41-м месцы сярод найлепшых футбалістаў свету і 38-м сярод найлепшых гульцоў Еўропы XX стагоддзя. Займае 61-е сярод найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю футбола па версіі Placar. Уваходзіць у спіс найлепшых футбалістаў свету па версіях Planète Foot і Voetbal International. Член ФІФА 100. Імем Масапуста названа футбольная акадэмія ў Чэхіі.

Футбол
Ёсеф Масапуст
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 1931(1931-02-09)[1][2][…]
Памёр 29 чэрвеня 2015(2015-06-29)[1][3] (84 гады)
Грамадзянства  Чэхаславакія
 Чэхія
Рост 177 см
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1945—1950 Чэхаславакія Рывер Плэйт
Клубная кар’ера[* 1]
1950—1952 Чэхаславакія Вадатэхна (Цепліцы) 54 (10)
1952—1968 Чэхаславакія Дукла (Прага) 386 (79)
1968—1970 Бельгія Кросінг 43 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
1954—1966 Чэхаславакія Чэхаславакія 63 (10)
Трэнерская кар’ера
1973—1976 Чэхаславакія Дукла (Прага)
1976—1980 Чэхаславакія Зброяўка (Брно)
1980—1984 Бельгія Хаселт
1984—1987 Чэхаславакія Чэхаславакія
1988—1991 Інданезія Інданезія (да 19)
1992 Чэхаславакія Бобі (Брно)
1993—1996 Чэхаславакія Пелікан (Дэчын)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Чылі 1962
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Францыя 1960
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Josef Masopust // FBref.com
  3. Josef Masopust // Encyklopedie dějin města Brna — 2004.