Зборная Чэхаславакіі па футболе
Зборная Чэхаславакіі па футболе прадстаўляла Чэхаславакію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Паўстала пасля Першай сусветнай вайны і ўтварэння Чэхаславакіі. Дэбют зборнай на міжнароднай арэне адбыўся на Алімпійскіх гульнях 1920 года, калі зборная Чэхаславакіі дайшла да фіналу. Але ў матчы за алімпійскае золата супраць Бельгіі адбыўся скандал — пад канец першага тайма футбалісты Чэхаславакіі, незадаволеныя судзействам англічаніна Люіса, пайшлі з поля, за што былі дыскваліфікаваны.
Чэхаславакія | |||
---|---|---|---|
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Чэхаславацкі футбольны саюз | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Здэнек Негада (90) | ||
Найлепшы бамбардзір | Антанін Пуч (34) | ||
Код ФІФА | TCH | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 19 ▬ (23 снежня 1993)[1] | ||
Першая гульня | |||
Чэхаславакія 7:0 КСХС (Антверпен, Бельгія; 28 жніўня 1920) |
|||
Апошняя гульня | |||
Бельгія 0:0 Чэхія і Славакія (Брусель, Бельгія; Бельгія, 17 лістапада 1993) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Чэхаславакія 11:0 Сенегал (Прага, Чэхаславакія; 2 лістапада 1966) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Венгрыя 8:3 Чэхаславакія (Будапешт, Венгрыя; 19 верасня 1937) 0:5 (4 разы) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 8 (Упершыню 1934) | ||
Найлепшы вынік | 2 месца (1934 і 1962) | ||
Чэмпіянат Еўропы | |||
Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 1960) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (1976) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты Еўропы па футболе | ||
Золата | Югаславія 1976 | |
Бронза | Францыя 1960 | |
Бронза | Італія 1980 | |
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Масква 1980 | |
Срэбра | Токіа 1964 |
1 студзеня 1993 года Чэхаславакія спыніла сваё існаванне. Тым не менш зборная працягнула ўдзел у адборачных гульнях чэмпіянату свету 1994 года. Не здолеўшы прабіцца ў фінальную частку турніру, зборная Чэхіі і Славакіі (афіцыйная назва каманды пасля распаду краіны) спыніла існаванне пасля сканчэння адборачных матчаў. Наступніцай зборнай Чэхаславакіі стала зборная Чэхіі па футболе, апроч таго, зборная Славакіі па футболе пачала свае ўласныя выступы.
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 1993. Праверана 25 лістапада 2017.