Іаган Відман
Іаган Відман (ням.: Johannes Widmann, каля 1460, Эгер — каля 1505, Лейпцыг) — нямецкі матэматык. Атрымаў вядомасць тым, што першым ужыў і апублікаваў сучасныя знакі плюсу і мінусу. У некаторых дакументах яго прозвішча перадаецца як Johannes Weidemann.
Іаган Відман | |
---|---|
ням.: Johannes Widmann | |
![]() | |
Род дзейнасці | матэматык, невядома |
Дата нараджэння | 1460[1] ці 1461[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1505[1] ці 1498[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Пра яго жыццё вядома няшмат. У 1480-я гады Відман скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт, у якім затым працаваў выкладчыкам матэматыкі. Яго галоўная праца, у якой упершыню з’явіліся знакі плюсу і мінусу для аперацый складання і аднімання, звалася «Хуткі і прыемны разлік для ўсіх гандляроў» (ням.: Behende und Hubsche Rechenung auff allen Kauffmanschafft), апублікаваны ў Лейпцыгу ў 1489 годзе. Кніга гэтая ўтрымоўвала багаты практычны матэрыял і доўгі час карысталася попытам.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.