Іаган Готфрыд Гале

Іаган Готфрыд Гале (ням.: Johann Gottfried Galle; 9 чэрвеня 1812, Радыс — 10 ліпеня 1910, Патсдам) — нямецкі астраном. У 1835 пачаў працаваць памочнікам І. Ф. Энке ў Берлінскай абсерваторыі. З 1851 па 1897 быў дырэктарам абсерваторыі і прафесарам універсітэта ў Брэслаў (цяпер Вроцлаў).

Іаган Готфрыд Гале
Johann Gottfried Galle
Johann-Gottfried-Galle.jpg
Іаган Готфрыд Гале
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1812(1812-06-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1910(1910-07-10)[4][1][…] (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Johann Gottfried Galle Signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Берлінскі ўніверсітэт, з 1835 пачаў працаваць памочнікам І. Ф. Энке ў Берлінскай абсерваторыі. З 1851 па 1897 быў дырэктарам абсерваторыі і прафесарам універсітэта ў Брэслау (цяпер Вроцлаў).

У 1872 г. упершыню прапанаваў вызначаць паралакс Сонца па назіраннях малых планет падчас іх супрацьстаянняў. У гэтым жа годзе пры назіранні малой планеты Фоксі (№ 25) вывеў паралакс Сонца 8,87″.

На працягу свайго жыцця ён вывучаў каметы, і ў 1894 (з дапамогай свайго сына Андрэаса Гале) ён выдаў табліцу-агляд з элементамі арбіт 178 камет. Сам ён выявіў тры каметы на працягу кароткага прамежку: з 2 снежня 1839 да 6 сакавіка 1840. У 1872 г. устанавіў тоеснасць метэорнага патока Андрамедыдаў з каметай Біелы, якая распалася. У 1843 г. выявіў унутранае кольца Сатурна.

23 верасня 1846 годзе атрымаў ліст ад У. Левер'е з просьбай правесці пошук заўранавай планеты па прадвылічаным ім каардынатам. У той жа вечар Гале адшукаў новую планету, якая атрымала пазней назва Нептун.

У яго гонар названы кратары на Месяцы і на Марсе, кольца Нептуна і астэроід № 2097 (Гале).

Адкрыццё НептунаПравіць

Галоўнае дасягненне навуковай кар'еры Гале — адкрыццё планеты Нептун па разліках У. Левер'е. Доктарская дысертацыя Гале, скончаная ў 1845, была скарочаным і крытычным абмеркаваннем назіранняў Урана Оле Ромерам у перыяд з 20 кастрычніка да 23 кастрычніка 1706. Прыблізна ў 1845 ён паслаў копію дысертацыі Урбену Левер'е, але атрымаў адказ годам пазней, 23 верасня 1846, у адказе Левер'е папытаў, каб ён (Гале) паглядзеў на вызначаную вобласць неба, каб знайсці прадказаную новую планету, якая растлумачыць адхіленні ў руху Урана. У тую ж самую ноч, пасля таго, як Энке даў яму дазвол (сам Энке не падтрымліваў Гале), аб'ект, які адпавядае апісанню, быў знойдзены, і за наступныя два вечары было пацверджана, што ён з'яўляецца новай планетай[6].

Зноскі

  1. а б Johann Gottfried Galle // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. а б Johann Gottfried Galle // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Johann Gottfried Galle // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  4. Johann Gottfried Galle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 4 сакавіка 2020.
  6. http://astronomers.name/galle.html/ Архівавана 25 ліпеня 2013. Астраномы — біяграфічны даведнік. Гале.

СпасылкіПравіць