Іару, іалу — у егіпецкай міфалогіі замагільны свет, месца асалоды для душ памерлых фараонаў. Паводле пазнейшых уяўленняў Іару — райскія палі пад зямлёй, на якіх працуюць і атрымліваюць асалоду ўсе душы памерлых, апраўданыя судом Асірыса.

Збор ураджаю ў Іару (надмагілле Сенеджэма)

Літаратура Правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2