Івана-Франкоўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт нафты і газу

Івана-Франкоўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт нафты і газу — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Івана-Франкоўску.

Івана-Франкоўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт нафты і газу
Івано-Франківський національний технічний університет нафти і газу
Арыгінальная назва Івано-Франківський національний технічний університет нафти і газу
Міжнародная назва Ivano-Frankivsk National Technical University of Oil and Gas
Заснаваны 1967
Рэктар Яўстахій Крыжаноўскі[d]
Студэнты каля 10 000
Краіна
Размяшчэнне Івана-Франкоўск
Юрыдычны адрас вул. Карпацкая 15, Івана-Франкоўск, Украіна
Сайт nung.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Адзіная ва Украіне вышэйшая навучальная ўстанова IV узроўню акрэдытацыі нафтагазавага профілю, шматфункцыянальны і разгалінаваны вучэбна-навукова-вытворчы комплекс. Мае 8 інстытутаў, 3 каледжаў і фізіка-тэхнічны ліцэй, якія ўваходзяць у структуру універсітэта. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 10 тысяч студэнтаў, у тым ліку да 590 замежных студэнтаў з 36 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі.

ВНУ заснавана ў 1967 годзе як Івана-Франкоўскі інстытут нафты і газу. З 1994 года — дзяржаўны тэхнічны універсітэт нафты і газу IV ўзроўню акрэдытацыі, з 2001 года — нацыянальны ўніверсітэт.

Структура

правіць
  • Інстытут архітэктуры, будаўніцтва і энергетыкі
  • Інстытут прыродазнаўчых навук і турызму
  • Інстытут нафтагазавай інжынерыі
  • Інстытут інжынернай механікі
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут эканомікі і менеджменту
  • Інстытут паслядыпломнай адукацыі
  • Інстытут гуманітарнай падрыхтоўкі і дзяржаўнага кіравання

Спасылкі

правіць