Іван Іванавіч Талкачоў
Іван Іванавіч Талкачоў (нар. 18 кастрычніка 1955, с. Старая Гута Унецкага раёна Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі палітык.
Іван Іванавіч Талкачоў | |
---|---|
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1955 (68 гадоў)
|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, настаўнік |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык гісторыі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў токарам на заводзе «Тэмбр» у горадзе Унеча Бранскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў прасаўшчыком на вытворчым аб’яднанні «Гомсельмаш», настаўнікам гісторыі Старагутнянскай сярэдняй школы Бранскай вобласці, Падарэскай сярэдняй школы Мінскай вобласці, Зябраўскай сярэдняй школы Гомельскай вобласці, сярэдняй школы № 8 горада Гомеля. Быў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ГПТВ № 6 горада Гомеля, дырэктарам сярэдняй школы № 25 горада Гомеля. Займаў пасады загадчыка аддзела адукацыі, намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «300 год Расійскаму флоту», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].
Зноскі
- ↑ ТОЛКАЧЕВ ИВАН ИВАНОВИЧ Архівавана 14 лютага 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.