Іван Іосіфавіч Мікановіч

Іван Іосіфавіч Мікановіч (нар. 17 лістапада 1938, в. Кухары, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977), дацэнт (1986).

Іван Іосіфавіч Мікановіч
Дата нараджэння 17 лістапада 1938(1938-11-17) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая сфера раслінаводства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (агранамічны факультэт, 1963).

Працаваў на Шчучынскай машынна-трактарнай станцыі (з 1956, камбайнер), Паўладарскай вобласці (Казахстан), Полацкім міжраённым атрадзе па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля (з 1963), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (аграном-насеннявод, загадчык аддзела насенняводства, у 1965—1976 — галоўны аграном вучэбна-доследнай гаспадаркі «Прынёманскі», 1976—1995 — дацэнт кафедры агульнага земляробства, 1995—2012 — кафедры раслінаводства, 1977—1980 — намеснік дэкана, 1980—1995 — дэкан агранамічнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: агратэхніка і шляхі павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур; паляпшэнне пратэінавай каштоўнасці зерневых культур; падрыхтоўка кадраў для АПК.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1992) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Продуктивность чистых и смешанных посевов яровых зерновых культур на дерново-подзолистых супесчаных почвах западной части Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Миконович Иван Иосифович. ― Жодино, 1977.

Зноскі

Спасылкі правіць