Іван Аляксандравіч Іванкоў

Іван Аляксандравіч Іванкоў (нар. 10 красавіка 1975 года, Мінск, Беларуская СССР) — беларускі гімнаст. У 1994 і 1997 гадах чэмпіён свету ў мнагаборстве і 1994 і 1996 гадах на чэмпіянаце Еўропы.

Іван Іванкоў
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Іван Аляксандравіч Іванкоў
Грамадзянства Сцяг СССР СССР > Сцяг Беларусі Беларусь
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Дата нараджэння 10 красавіка 1975(1975-04-10)[1] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 1,67 м
Вага 62 кг
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Іванкоў выступаў больш дзесяці гадоў на міжнароднай арэне. Нягледзячы на дасягненні ў выступленнях на чэмпіянатах свету, Еўропы і іншых спаборніцтвах ён ні разу не заваяваў медаля на Алімпійскіх гульнях.

Біяграфія

правіць

Іванкоў нарадзіўся ў Мінску ў 1975 годзе. Займацца гімнастыкай пачаў у 6 гадоў. У 14 гадоў стаў членам маладзёжнай зборнай СССР.

Іванкоў зарэкамендаваў сябе ў якасці аднаго з наймацнейшых гімнастаў на юнацкім чэмпіянаце Еўропы-1991 у Грэцыі, дзе ён перамог у мнагаборстве, вольных практыкаваннях на кані, перакладзіне і кольцах.

На чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у 1992 годзе Іван дапамог заваяваць беларускай камандзе залаты медаль. На першым для сябе чэмпіянаце свету ў 1993 годзе, ён выйграў бронзавы медаль на кольцах. У 1994 годзе стаў прарыўным у спартыўнай кар’еры Іванкова. На чэмпіянаце свету 1994 года ў Брысбене, ён выйграў залатую і бронзавую медалі. У тым жа годзе ён выйграў спаборніцтвы ў мнагаборстве на чэмпіянаце Еўропы ў Празе і добра паказаў сябе ў іншых міжнародных спаборніцтвах. На спаборніцтвах у Брысбне, Іванкоў атрымаў траўму ахілава сухажылля. Траўмы вымусілі яго прапусціць чэмпіянат свету 1995 года ў Сабаэ. Пасля поспеху на чэмпіянаце Еўропы ў 1996 годзе Іван лічыўся адным з асноўных прэтэндэнтаў на медалі на Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце. Аднак пасля прыбыцця ў Атланту Іванкоў пашкодзіў ахілава сухажылле і не змог выступіць на Алімпійскіх гульнях.

Пасля траўмы ахілава сухажыллі Іванкову запатрабавалася хірургічнае ўмяшанне і сур’ёзная шматмесячная рэабілітацыя. Праз год пасля траўмы Іван вярнуўся да спаборніцтваў і выйграў свой другі залаты медаль у мнагаборстве на чэмпіянаце свету 1997 года. У тым жа годзе скончыў Беларускую акадэмію фізічнага выхавання і спорту.

У 2001 годзе ён прывёў беларускую каманду да залатога медалю на чэмпіянаце свету ў Генце, Бельгія. У індывідуальных практыкаваннях ён заняў другое месца ў мнагаборстве. Два гады праз, Беларусь фінішавала 13-й на чэмпіянаце свету ў Анахайме і не змагла патрапіць на Алімпійскія гульні 2004 года ў Афінах. Іванкоў выступаў у Афінах у індывідуальных спаборніцтвах. Пасля выступленняў на чэмпіянатах свету 2005 і 2006 гадоў Іванкоў вырашыў завяршыць спартыўную кар’еру.

Асабістае жыццё

правіць

У 2001 годзе Іванкоў жаніўся з інструктарам па фітнесе Сюзанай. Яны развяліся ў 2007 годзе, і ў тым жа годзе ён ажаніўся ў другі раз. У апошнія гады ён пражываў у Аклахоме і працаваў трэнерам у Акадэміі гімнастыкі. У 2001 годзе ён стаў хросным бацькам сына Аляксея Немава. У 2009 годзе Іванкоў пачаў працаваць трэнерам у Ілінойсе. У наш час ён валодае трэнажорнай залай у Масачусетсе.

Зноскі

Спасылкі

правіць