Універсіяда

міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (FISU)

Універсіяда (Universiade) — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (FISU). Назва «Універсіяда» паходзіць ад слоў «Універсітэт» і «Алімпіяда». Часта ўзгадваецца, як «Сусветныя студэнцкія гульні» і «Сусветныя ўніверсітэцкія гульні». Кожныя два гады праводзяцца летнія і зімовыя ўніверсіяды.

Універсіяда
англ.: Universiade
Дата заснавання / стварэння 1959
Выява
Спорт фігурнае катанне, лёгкая атлетыка, сінхроннае плаванне, гімнастыка, хакей з шайбай, лыжнае дваябор’е, рэгбі-7, скачкі на лыжах з трампліна, стральба з лука, гольф, шахматы, хакей на траве, гандбол, скелетон, софтбол, бокс, стралковы спорт, самба[d], фрыстайл, снаўбордынг, гарналыжны спорт, біятлон, лыжныя гонкі, парусны спорт, цяжкая атлетыка, belt wrestling[d], язда на веласіпедзе[d], скачкі ў ваду, плаванне[d], дзюдо, long track speed skating[d], шорт-трэк, настольны тэніс, тэквандо, бадмінтон, Бейсбол, валейбол, футбол і баскетбол
1/частата падзеі 2 год
Арганізатар Міжнародная федэрацыя універсітэцкага спорту[d]
Афіцыйны сайт fisu.net/sport-ev… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг FISU

Патрабаванні да ўдзельнікаў правіць

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  1. быць грамадзянінамі краіны, якую яны прадстаўляюць;
  2. быць не маладзейшымі за 16 і не старэйшымі за 26 гадоў на 1 студзеня года правядзення спаборніцтваў;
  3. быць дзейснымі студэнтамі навучальных устаноў.

Месцы правядзення Універсіядаў правіць

Год Гульні Летняя Універсіяда Гульні Зімовая Універсіяда
Горад Краіна Горад Краіна
1959 I Турын   Італія
1960 I Шамані   Францыя
1961 II Сафія Балгарыя
1962 II Вілар Швейцарыя
1963 III Порту-Алегры   Бразілія
1964 III Шпіндлеруў-Млін Чэхаславакія
1965 IV Будапешт   Венгрыя
1966 IV Неапаль   Італія
1967 V Токіа   Японія
1968 V Інсбрук   Аўстрыя
1970 VI Турын   Італія VI Рованіемі   Фінляндыя
1972 VII Лейк-Плэсід   ЗША
1973 VII Масква   СССР
1975 VIII Рым   Італія VIII Лівінья   Італія
1977 IX Сафія Балгарыя
1978 IX Шпіндлеруў-Млін Чэхаславакія
1979 X Мехіка   Мексіка
1981 XI Бухарэст Румынія X Хака   Іспанія
1983 XII Эдмантан   Канада XI Сафія Балгарыя
1985 XIII Кобэ   Японія XII Белeна   Італія
1987 XIV Заграб   Югаславія XIII Штрбске Плеса Чэхаславакія
1989 XV Дуйсбург ФРГ XIV Сафія Балгарыя
1991 XVI Шэфілд   Вялікабрытанія XV Сапара   Японія
1993 XVII Буфала   ЗША XVI Закапанэ   Польшча
1995 XVIII Фукуока   Японія XVII Хака   Іспанія
1997 XIX Сіцылія   Італія XVIII Муджу   Рэспубліка Карэя
1999 XX Пальма дэ Мальорка   Іспанія XIX Попрад   Славакія
2001 XXI Пекін   Кітай XX Закапанэ   Польшча
2003 XXII Тэгу   Рэспубліка Карэя XXI Тарвізіа   Італія
2005 XXIII Ізмір   Турцыя XXII Інсбрук / Зээфельд   Аўстрыя
2007 XXIV Бангкок   Тайланд XXIII Турын   Італія
2009 XXV Бялград   Сербія XXIV Харбін   Кітай
2011 XXVI Шэньчжэнь   Кітай XXV Эрзурум   Турцыя
2013 XXVII Казань   Расія XXVI Трэнціна   Італія
2015 XXVIII Кванджу   Рэспубліка Карэя XXVII Гранада   Іспанія
2017 XXIX Тайбэй Тайвань XXVIII Алматы   Казахстан
2019 XXX Бразілія   Бразілія XXIX Краснаярск   Расія

Спасылкі правіць