Іван Аляксеевіч Язвіцкі

Іван Аляксеевіч Язвіцкі (1868, Закубянскае, Расійская імперыя — 1936, Уладзімірская вобласць, РСФСР) — протаіерэй, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.

Іван Аляксеевіч Язвіцкі

Адукацыя
Дзейнасць святар
Нараджэнне 1868
Смерць 1936

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1868 годзе ў сяле Закубянскае (цяпер Маскоўская вобласць) у сям’і святара.

У 1893 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію і быў прызначаны нагляднікам Суздальскай духоўнага вучылішча.

У 1894 годзе прызначаны нагляднікам Уладзімірскай духоўнай семінарыі.

У 1894 годзе прызначаны памочнікам інспектара Калужскай духоўнай семінарыі.

З 1900 года — выкладчык Літургікі, Гамілетыкі і Практычнага кіраўніцтва для пастыраў у Мінскай духоўнай семінарыі.

Праз пэўны час жаніўся і быў пасвечаны ў сан святара.

У першай палове 1910 гадоў быў прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі і прабыў на гэтай пасадзе да зачынення семінарыі ў 1918 годзе.

Быў узведзены ў сан протаіерэя.

У 1915 годзе рэдагаваў Мінскія епархіяльныя ведамасці.

Пасля 1917 года быў ігуменам храма святой Марыі Магдаліны ў Мінску.

У 1930 годзе быў арыштаваны. Па звестках сваякоў, быў сасланы на Салаўкі. Па іншым дадзеным, арыштаваны 31 студзеня 1933 года і прысуджаны да 5 гадоў высылання.

Памёр у 1936 годзе.

Спасылкі правіць