Іван Антонавіч Кісялеўскі

Іван Антонавіч Кісялеўскі (8 лютага 1957, в. Ліпнікі, Гомельская вобласць) — мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Іван Антонавіч Кісялеўскі
Дата нараджэння 8 лютага 1957(1957-02-08)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 8 лютага 1957 года ў вёсцы Ліпнікі Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

правіць

Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асноўныя творы: вітражы «Кветкі Радзімы» і «Іней» для выканкама г. Заслаўя, «Слуцкія паясы» ў Беларускім музеі гісторыі і культуры; мазаікі «Сям’я», «Гасціннасць», «Вяселле» на Мазырскім заводзе меліярацыйных машын (два апошнія ў сааўтарстве з У. Самсонавым); вітражы «Пралескі» ў раддоме Мінскай вобласці і «Свята кветак» у Мінскім вучылішчы кінамеханікаў, а таксама восем арнаментальных батыкаў для ВДНГ БССР.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кісялеўскі Іван Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

правіць