Іван Апанасавіч Яраш

Іван Апанасавіч Яраш (5 снежня 1897, в. Вужынец, Калінкавіцкі раён — 26 лютага 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Барысаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Іван Апанасавіч Яраш
Дата нараджэння 5 снежня 1897(1897-12-05)
Месца нараджэння в. Вужынец, Калінкавіцкі раён
Дата смерці 26 лютага 1942(1942-02-26) (44 гады)
Грамадзянства

Біяграфія правіць

З 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1922 года на гаспадарчай, савецкай і прафсаюзнай працы. Са студзеня 1940 г. намеснік загадчыка аддзелам Мінскага абкама КП(б)Б, з верасня 1940 г. 1-ы сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б[1].

У ліпені 1941 г. накіраваны ў тыл ворага. Стварыў і ўзначаліў Барысаўскі падпольны РК КП(б)Б, Барысаўскае камуністычнае падполле[1].

Загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Зачысце Барысаўскага раёна. Яго імем названа вуліца ў Барысаве[1].

Зноскі

  1. а б в г Ярош Иван Афанасьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 720. — 737 с.