Іван Васілевіч Арастовіч (4 снежня 1909, в. Рабак, Слуцкі раён — 30 ліпеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Іван Васілевіч Арастовіч
Дата нараджэння 4 снежня 1909(1909-12-04)
Месца нараджэння в. Рабак, Слуцкі раён
Дата смерці 30 ліпеня 1978(1978-07-30) (68 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Камандаваў 95-й партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзэ
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

БіяграфіяПравіць

З 1931 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939)[1].

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 на Заходнім фронце. Са жніўня 1941 па заданні Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б арганізоўваў партызанскі атрад[1].

З чэрвеня 1942 года кіраўнік дыверсійнай групы, памочнік камандзіра, камандзір партызанскага атрада, у чэрвені — верасні 1943 камандзір 225-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава, у верасні 1943 — чэрвені 1944 — 95-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, адначасова член Грэскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б. У 19441963гг. на гаспадарчай рабоце ў Мінскай вобласці[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Арестович Иван Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с..

СпасылкіПравіць